Мядзельскі райвыканкам прапануе размяркоўваць на месцы збор з наведвальнікаў Нацыянальнага парку “Нарачанскі”, а не праз рэспубліканскі бюджэт

2 лістапада, Позірк. Размяркоўваць на месцы, а не пералічваць у рэспубліканскі бюджэт збор з наведвальнікаў аб’ектаў на тэрыторыі нацыянальнага парку “Нарачанскі” прапанавала начальнік фінансавага аддзела Мядзельскага райвыканкама Таццяна Малевіч.
Цяпер збор паступае ў рэспубліканскі бюджэт для наступнага фінансавання прыродаахоўных мерапрыемстваў гэтага парка, адзначае Малевіч у артыкуле “У курортным рэжыме” для навукова-практычнага часопіса “Финансы. Учет. Аудит” (заснавальнікі — Міністэрства фінансаў, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, “Белдзяржстрах”).
“Для папярэджання пераарыентацыі крыніц фінансавання і недапушчэння недафінансавання прыродаахоўных мерапрыемстваў” аўтар прапануе палову збору накіроўваць на патрэбы раёна, палову — на прыродаахоўныя мерапрыемствы ў самім парку.
Памер збору (афіцыйна — “кампенсацыйная выплата”) на тэрыторыі курортнай зоны Нарачанскага краю складае 1/24 базавай велічыні ў суткі (цяпер 1,75 рубля) з адпачывальнікаў у санаторна-аздараўленчых установах і 1/10 б.в. (4,2 рубля) — з адпачывальнікаў, які падарожнічаюць самастойна (“дзікуны”). Замежнікі павінны плаціць 1 долар у дзень (цяпер 2,95 рубля).
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-спікер Сейма Літвы: Беларусь — яшчэ адзін ключ да дэмакратычнай, стабільнай і мірнай будучыні рэгіёна і ўсёй ЕўропыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларус-палітуцякач звярнуўся ў польскую пракуратуру ў сувязі з размяшчэннем яго асабістых звестак у мясцовым тэлеграм-каналеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, ПалітыкаІнстытут пагранічнай службы навучае кіраванню БПЛАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ГрамадстваКолькасць парушэнняў правілаў пагранічнага рэжыму зніжаецца — ДПКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка


