Мінск 18:09

За пяць месяцаў 2025 года прамвытворчасць вырасла на 1%, годам раней — на 8%

Ілюстрацыйнае фота: 1prof.by

16 чэрвеня, Позірк. Прамысловая вытворчасць у студзені — траўні 2025 года ў наяўных цэнах склала 85,3 млрд рублёў — на 1% больш, чым годам раней, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У горназдабыўной прамысловасці рост склаў 2,9% (месяцам раней — 2,8%); апрацоўчай — 0,8% (+1,5%); у сферы забеспячэння электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — 1,9% (+0,8%); у абласцях водазабеспячэння, а таксама збору, апрацоўкі і выдалення адкідаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў зафіксаванае зніжэнне на 0,2% (+0,1%).

Да сярэдзіны мінулага лета рост прамвытворчасці пераважна паскараўся (у студзені 2024 года вытворчасць вырасла на 5,4%, студзені — лютым — на 7,1%, студзені — сакавіку — на 6,5%, студзені — красавіку — на 7,7%, студзені — траўні — на 8%, студзені — чэрвені — на 7,1%, студзені — ліпені — на 7,5%), але пасля стаў перманентна запавольвацца (у студзені — жніўні рост вытворчасці склаў 7,1%, студзені — верасні — 6,4%, студзені — кастрычніку — 6,2%, студзені — лістападзе — 5,5%, па выніках года — 5,4%; у студзені 2025-га — 2,9%, студзені — лютым — 2%, студзені — сакавіку — 2,1%, студзені — красавіку — 1,4%).

Падзяліцца: