У спіс “тэрарыстаў“ КДБ унёс яшчэ пяць беларусаў
16 чэрвеня, Позірк. Яшчэ 5 грамадзян Беларусі ўнёс Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў пералік “фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці“, вынікае з абноўленай інфармацыі ў спецыяльным тэлеграм-канале ведамства.
У спіс уключаныя Аляксандр Сцепановіч (асуджаны паводле арт. 361 КК), Ганна Папай (арт. 130, 361), Іван Каваленка (арт. 130, 361), Аляксандр Мазурын (арт. 130) і Яўген Кудзін (арт. 361).
Ніхто з іх не мае статусу палітвязня.
У “спісе тэрарыстаў” 1.415 пазіцый і 1.303 чалавекі, з іх 609 — грамадзяне Беларусі. Абвешчаным “тэрарыстамі” зняволеным забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.
Даведка “Позірку“:
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПоўны камплект тавараў для школьніка каштуе ад 335 да 1.385 рублёў — МАРГ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас больш як удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка