Рыжанкоў абмеркаваў з калегам з Амана двухбаковыя стасункі, міжнародны і рэгіянальны парадак дня

17 чэрвеня, Позірк. “Шырокае кола пытанняў” двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня абмеркавалі 16 чэрвеня ў тэлефоннай размове міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў і яго калега з Амана Саід Бадр бін Хамад бін Хумуд аль-Бусаідзі.
Паводле інфармацыі беларускага знешнепалітычнага ведамства, “асаблівую ўвагу” суразмоўцы надалі “рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у рамках нядаўняга візіту” Аляксандра Лукашэнкі ў Аман.
“Міністры адзначылі станоўчую дынаміку ў развіцці палітычнага дыялога, рост цікавасці да пашырэння эканамічных кантактаў, а таксама пацвердзілі гатоўнасць да рэалізацыі сумесных праектаў у сферах узаемнага інтарэсу, у прыватнасці, у галіне лагістыкі, сельскай гаспадаркі і высокіх тэхналогій”, — гаворыцца ў паведамленні.
Рыжанкоў і аль-Бусаідзі, як сцвярджаецца, “пацвердзілі зацікаўленасць ва ўмацаванні ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый, у першую чаргу, ААН і Рух недалучэння”.
Аляксандр Лукашэнка наведваў Аман у снежні 2024 года. У рамках візіту ён абмяркоўваў цяперашні стан і перспектывы развіцця стасункаў паміж краінамі з аманскім султанам Хайсамам бен Тарэкам аль Саідам. Пасля палітык паведаміў, што Мінск і Маскат створаць “міжўрадавую камісію або камітэт” і выпрацуюць дарожную карту па двухбаковай супрацы.
19 траўня 2025 года Лукашэнка, прымаючы ў Мінску наследнага прынца, міністра культуры, моладзі і спорту Амана Зеязіна бен Хайтама аль Саіда, заявіў, што Беларусь сярод іншага зацікаўленая ў партовай інфраструктуры гэтай дзяржавы.
Паводле даных Міністэрства замежных спраў, у 2021 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Аманам складаў 1,5 млн долараў (беларускі экспарт — 0,9 млн). У аснове паставак з Беларусі тады ляжалі калійныя ўгнаенні і прадукты харчавання. Актуальнай інфармацыі на сайце МЗС не прадстаўлена.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе беларускі экспарт паслуг у галіне аховы здароўя перавысіў 43 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — траўні сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 1%, год таму быў рост на 8,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа гады кіравання Лукашэнкі колькасць бальнічных арганізацый зменшылася на 35% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства