У студзені — траўні аб’ём грузаперавозак знізіўся на 3,4%

17 чэрвеня, Позірк. Аб’ём грузаперавозак у студзені — траўні 2025 года знізіўся на 3,4% (тут і далей у гадавым выражэнні), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
На працягу апошніх пяці месяцаў 2024 года назіралася змяншэнне росту ў гэтым сегменце транспартнай галіны: па выніках студзеня — жніўня аб’ём вырас на 3,8%, студзеня — верасня — на 2,8%, студзеня — кастрычніка — на 2,3%, студзеня — лістапада — на 1,9%, студзеня — снежня — на 1,5%.
У студзені 2025 года зніжэнне склала 1,6%, студзені — лютым і студзені — сакавіку — на 2,7%, студзені — красавіку — на 3%.
Пасажыраабарот транспарту (вылічаецца шляхам памнажэння колькасці пасажыраў на адлегласць перавозак) вырас за пяць месяцаў года на 6,8% (па выніках студзеня — красавіка — 7,2%), было перавезена на 1,4% больш пасажыраў (+1,5%).
У Беларусі грузаабарот транспарту памяншаўся: у 2019 годзе — на 5,8%, 2020-м — на 5,9%, 2021-м — на 3,6%, 2022-м — на 25,4%, 2023-м — на 17,7%.
Раней аналітыкі Еўразійскага банка развіцця патлумачылі значнае скарачэнне грузаабароту ў Беларусі “парушэннем транспартна-лагістычных ланцужкоў, закрыццём паўднёвай часткі паветранай прасторы Расіі, спыненнем перавозак у зносінах з Украінай”.
Па выніках студзеня — красавіка 2025 года у плане пасажыра- і грузаперавозае Беларусь у Еўразійскім эканамічным саюзе знаходзілася на другім (7,2%) і пятым (-3%) месцах адпаведна.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе беларускі экспарт паслуг у галіне аховы здароўя перавысіў 43 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — траўні сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 1%, год таму быў рост на 8,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа гады кіравання Лукашэнкі колькасць бальнічных арганізацый зменшылася на 35% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка