Беларусы не забыліся пра Віктара і Эдуарда Бабарыкаў а таксама іншых палітвязняў — Ціханоўская

18 чэрвеня, Позірк. Апошнія пяць гадоў беларусы “нясуць з сабой памяць пра тых, хто апынуўся ў няволі не за злачынствы, а за годнасць, за свае мары пра іншую Беларусь і жаданне ўдзельнічаць у лёсе сваёй краіны”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 18 чэрвеня, у пятую гадавіну затрымання экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі і яго сына Эдуарда Бабарыкі, які дапамагаў бацьку.
“За гэты час шмат што змянілася, — цытуе палітыка яе прэс-служба. — Многія беларусы з’ехалі з дому, змянілі працу. Нехта зацікавіўся роднай мовай, нехта пачаў вывучаць замежную. Нехта анямеў да чужога болю, а нехта напоўніўся новай хваляй спагады”.
Паводле слоў Ціханоўскай, яна не раз чула ад былых палітвязняў, што ў няволі “маецца вялікі страх быць забытымі”.
“Я ўпэўненая, што беларусы не забыліся ні пра Віктара, ані пра Эдуарда, ані пра сотні іншых палітвязняў. Мы кажам пра іх і працягваем змагацца за кожнага і кожную”, — падкрэсліла дэмлідар, чый муж відэаблогер Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі з 29 траўня 2020 года.
6 ліпеня 2021 года Вярхоўны суд прыгаварыў Віктара Бабарыку да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за “атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры” (ч. 3 арт. 430 КК) і “легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам” (ч. 2 арт. 235 КК). Палітык віну не прызнаў. Адбывае пакаранне ў наваполацкай калоніі №1 (Віцебская вобласць). З лютага 2023 года Віктар Бабарыка ўтрымліваецца ў рэжыме інкамунікада (аднойчы перапынены), які праваабарончая супольнасць лічыць цяжкім парушэннем правоў чалавека.
5 ліпеня 2023 года Мінскі абласны суд прыгаварыў Эдуарда Бабарыку да 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 3 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 342 (саўдзел у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 (саўдзел у распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) КК. У ліпені 2024 года суд у Бабруйску (Магілёўская вобласць) прызнаў яго вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 КК і прыгаварыў да 2 гадоў зняволення. Сілавыя структуры ўнеслі Бабарыку-малодшага ў “экстрэмісцкі” і “тэрарыстычны” спісы. Перыядычна з’яўляецца інфармацыя пра тое, што маёмасць мужчыны прадаюць на аўкцыёнах.
Гл. таксама:
Ціханоўскі, Бабарыка ды іншыя. Сіла і слабасць палітычных неафітаў 2020 года (на рускай мове)
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВіцебская вобласць — аўтсайдар паводле тэмпаў развіцця сярод рэгіёнаў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў Гродзенскай вобласці ў студзені — траўня палепшыліся паказчыкі росту ВРП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКанцэнтрацыя асноўнай масы каштоўных папер у аднаго трымальніка памяншае ліквіднасць рынку — прадстаўнік Мінфіна пра долю дзяржавы ў акцыянерных таварыствах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАмаль кожную ноч ідзе пошук людзей, якія згубіліся — прадстаўнік МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства