Затрыманыя арганізатары колл-цэнтраў, якія прадавалі харчовыя дабаўкі пад выглядам лекаў
19 чэрвеня, Позірк. Следчы камітэт сумесна з ГУБАЗіК МУС спыніў дзейнасць кіраўнікоў і ўдзельнікаў колл-цэнтраў, якія рэалізоўвалі харчовыя дабаўкі пад выглядам медыцынскіх прэпаратаў і біялагічна актыўных дабавак, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 19 чэрвеня начальнік другога аддзела пятага ўпраўлення па Мінску ГУБАЗіК МУС Сяргей Ванагель.
Арганізаваў злачынную групу з пяці колл-цэнтраў у 2021 годзе судзімы на радзіме за нарказлачынствы расеец, дадаў ён.
Фігурант больш за дзесяць гадоў пражываў у Беларусі, “пачынаў з продажу харчовай прадукцыі, праз прэзентацыі і выставы і <…> вырас да даляравага мільянера, уладальніка элітнага жылля, дарагіх аўтамабіляў“, заявіў Ванагель.
“Правай рукой” у супрацьпраўнай дзейнасці затрыманага названы беларус, ” раней неаднаразова судзімы за махлярства, падробку дакументаў і дачу хабару“.
Супрацоўнікамі ГУБАЗіК ” пры сілавой падтрымцы“ спецпадраздзяленняў “Алмаз“, САХР і іншых спецыяльных падраздзяленняў унутраных войскаў “за адзін раз былі праведзеныя затрыманні і ператрусы ў офісах і іншых памяшканнях, займаных арганізаванай групай у Менску і іншых гарадах“, сказаў спікер.
У офісах знаходзілася 87 чалавек, 56 з іх прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе аб махлярстве: “атрыманы доступ да інфармацыйных рэсурсаў групоўкі. Устаноўлена не менш за восем тысяч фактаў рэалізацыі грамадзянам Беларусі псеўдалекарстваў і іншай прадукцыі ў 2025 годзе, а за ўвесь перыяд — гэта звыш 170 тыс. выпадкаў продажаў“.
“Устаноўлена, што агульная даходная частка падкантрольных арганізаванай групе камерцыйных структур у перыяд са студзеня 2021 года склала каля 23 млн беларускіх рублёў. Пры гэтым увазны кошт адной упакоўкі прадукцыі ў Беларусь, паводле таварна — суправаджальных дакументаў, складаў ад аднаго да трох рублёў, рэалізоўваліся ж яны грамадзянам па мінімальнай цане ў 135 рублёў за ўпакоўку“, — адзначыў Ванагель, дадаўшы, што ў цяперашні час ўсталёўваюцца ўсе пацярпелыя ад дзейнасці зламыснікаў.
Паводле інфармацыі начальніка аддзела па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і незаконнага абароту наркотыкаў следчага ўпраўлення УСК па Мінску Максіма Дзегцерава, усе 56 падазраваных затрыманыя.
Як арганізатараў ён ахарактарызаваў шасцярых.
“Найбольш актыўным удзельнікам названай злачыннай схемы выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 4 арт. 209 КК (махлярства, учыненае арганізаванай групай), у дачыненні да іх абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту“, — дадаў Дзегцераў.
Прадстаўнік СК паведаміў таксама аб правядзенні ператрусаў у офісах і памяшканнях, звязаных з дзейнасцю колл-цэнтраў, канфіскацыі дакументаў, якія пацвярджаюць незаконныя аперацыі, а таксама узораў прадукцыі, якая рэалізуецца.
“Дапытана больш за сотню ўдзельнікаў крымінальнага працэсу, прызначаныя экспертныя даследаванні. Накладзены арышт на маёмасць фігурантаў і падкантрольных ім юрыдычных асоб на агульную суму больш за мільён рублёў“, — сказаў на заканчэнне спікер.
Псеўдалекарства вырабляліся ў Расіі, прадукцыя не праходзіла выпрабаванняў у Беларусі, удакладніў прадстаўнік СК.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы, у тым ліку нізавыя чыноўнікі, супраціўляюцца спробам Расіі перацягнуць іх на свой культурніцкі бок — Баркоўскі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт і беларускія дэмсілы дамовіліся аб сумесных мерапрыемствахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВіцебская вобласць — аўтсайдар паводле тэмпаў развіцця сярод рэгіёнаў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+