BelPol перадаў ЕСЗД “значныя для далейшага карэктавання санкцыйнай палітыкі ЕС” звесткі пра рэжым Лукашэнкі

20 чэрвеня, Позірк. Аб’яднанне былых сілавікоў BelPol перадало Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў (ЕСЗД) “значныя для далейшага карэктавання санкцыйнай палітыкі ЕС” аналітычныя звесткі адносна рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, паведамляецца на сайце гэтай супольнасці.
Адзначаецца, што даныя былі перададзеныя падчас закрытага брыфінгу на пляцоўцы пастаяннага прадстаўніцтва Польшчы пры Еўрасаюзе ў Брусэлі. На сустрэчы быў прадстаўлены даклад пра датычнасць рэжыму Лукашэнкі да расійскай агрэсіі і “канкрэтныя матэрыялы пра спосабы абыходу дзейных санкцый, у тым ліку задакументаваныя кейсы”.
На брыфінгу таксама абмяркоўваліся “параметры 18-га пакета санкцый і магчымыя напрамкі яго пашырэння”. Перададзеныя BelPol матэрыялы, як сцвярджаецца, “дазваляюць не толькі ўдакладніць пералік аб’ектаў і суб’ектаў, якія падпадаюць пад абмежавальныя меры, але і падвысіць эфектыўнасць санкцыйнага механізму за кошт ліквідацыі выяўленых уразлівасцяў”.
Пры падтрымцы ўкраінскай арганізацыі “Мрія”, “народнай амбасады” Беларусі ў Аўстрыі і арганізацыі “Беларусы Аўстрыі” ў аўстрыйскім парламенце таксама адбыўся закрыты брыфінг і прэзентацыя даклада “Удзел Рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны”. У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі “ўсіх партый, што ўваходзяць у кіроўную кааліцыю”.
“Акрамя даклада абмяркоўваўся шэраг пытанняў, якія тычацца больш актыўнага ўдзелу аўстрыйскіх парламентарыяў у ціску на рэжым Лукашэнкі, — паведаміла аб’яднанне. — Вынікі брыфінгаў пацвярджаюць, што стратэгія Еўрасаюза ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі захоўвае вектар на сістэмны ціск і міжнародную ізаляцыю”.
У прадстаўленым 23 траўня тэматычным дакладзе BelPol гаворыцца, што рэжым Лукашэнкі загадзя ведаў пра напад Расіі на Украіну 24 лютага 2022 года і браў удзел у фармаванні на тэрыторыі Беларусі расійскай групоўкі ўварвання.
Матэрыял, падрыхтаваны сумесна з Офісам Святланы Ціханоўскай, прадстаўніцтвам па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, “Супольнасцю чыгуначнікаў Беларусі” і фондам “Краіна для жыцця” сістэматызуе інфармацыю з адкрытых крыніц, а таксама ўласныя даныя арганізацыі.
Цяпер Еўрасаюз разглядае магчымасць увядзення 18-га пакета санкцый супраць Расіі за ваенную агрэсію супраць Украіны. Прадугледжваецца, што ў яго могуць быць уключаныя беларускія прадпрыемствы.
Сёлета 19 студзеня аб’яднанне BelPol заявіла, што шэраг беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў уцягнуты ў масавую вытворчасць снарадаў для расійскага войска.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі больш за 275 тыс. чалавек занята цяжкай фізічнай і напружанай працай — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле росту цэн на харчовыя тавары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ студзені — траўні амаль палова ўсіх інвестыцый у асноўны капітал прыпала на прадпрыемствы Мінскай вобласці і сталіцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць дзяцей, якія загінулі ў ДТЗ, за год павялічылася на 57% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка