Абвешчаны збор сродкаў на аперацыю пацярпеламу ў аварыі ў Батумі беларусу

17 ліпеня, Позірк. Беларуская дыяспара Аджарыі (Грузія) абвясціла збор сродкаў на аперацыю 26-гадоваму беларусу Артуру Лашакоўскаму (імя пазначанае ў рэквізітах), які пацярпеў у дарожна-транспартным здарэнні ў цэнтры Батумі.
Раней “Позірк” паведамляў, што мужчына атрымаў цяжкія траўмы ў аварыі, якая здарылася ў ноч на 16 лютага. Яго жонка, 25-гадовая беларуска, загінула. Пара праводзіла сястру дзяўчыны, якая ляцела ў Мінск. На зваротным шляху ў таксі, на якім ехалі муж і жонка, урэзаўся іншы аўтамабіль.
У дыяспары адзначаюць, што “цяпер хлопец жыве з цяжкімі наступствамі той аварыі: вымушаны насіць шыйны гарсэт, пакутуе ад боляў і вельмі абмежаваны ў рухах”. “Вярнуцца да нармальнага жыцця яму можа дапамагчы аперацыя. Неўролагі кажуць, што чым хутчэй яна будзе зробленая, тым больш шанцаў у 27-гадовага хлопца аднавіць здароўе”, — гаворыцца ў абвестцы пра збор сродкаў.
Паводле папярэдняй ацэнкі, заснаванай на разліках грузінскіх урачоў, кошт лячэння складае прыкладна 9.000 лары (больш за 3,3 тыс. долараў).


- ЭканомікаУ студзені — красавіку толькі ў Мінску, Брэсцкай і Гомельскай абласцях адзначаная станоўчая дынаміка ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ канца красавіка МУС Грузіі чатыры разы паведамляла пра выправаджэнне замежнікаў, сярод якіх былі беларусыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зарастаюць балоты, вадаёмы засяляюць чужародныя віды рыб — навуковецМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі зніжаюцца тэмпы жыллёвага будаўніцтваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСярэднясутачны паказчык міграцыйнага ціску на мяжы ЕС з Беларуссю ў траўні вышэйшы, чым у рэкордным красавікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
