Гэтыя людзі знаходзіліся ў жудасных умовах, трэба было дзейнічаць хутка і асцярожна — член дэлегацыі ЗША Коўл пра вызваленне палітвязняў

21 чэрвеня, Позірк. Місію па вызваленні групы беларускіх палітвязняў “натхніў прэзідэнт [Дональд] Трамп”, падтрымку надалі намеснік дзяржсакратара Крыс Лэндау і “іншыя прадстаўнікі адміністрацыі”, заявіў намеснік спецпрадстаўніка ЗША па пытаннях Украіны Джон Коўл.
“Мы толькі што вярнуліся з Беларусі з 14 людзьмі, якія цяпер нарэшце на волі, — заявіў ён (паводле відэазапісу, апублікаванага на старонцы чыноўніка ў сацсетцы Х). — Сёння Злучаныя Штаты дастаткова моцныя, каб ажыццяўляць такія аперацыі“.
“Раней мне ўдалося выбудаваць адносіны з [Аляксандрам] Лукашэнкам, і прыкладна шэсць тыдняў таму мы вярнулі апошняга амерыканца, які там утрымліваўся. А цяпер мы зноў прыехалі і вызвалілі 14 чалавек з розных краін“, — адзначыў Коўл.
Намеснік спецпрадстаўніка ЗША падкрэсліў, што “ніколі не забудзе адзін момант”, звязаны з вызваленнем палітвязняў.
“Фургон пад’ехаў па прасёлкавай дарозе да месца сустрэчы, — распавёў Коўл. — Я адчыніў дзверы, а яны ўсе сядзелі, апусціўшы галовы — не разумеючы, што адбываецца. Я сказаў: “Вы вольныя. Вы вольныя”. Некаторыя паднялі погляд, хтосьці не адразу паверыў, а потым на іх тварах пачалі з’яўляцца ўсмешкі. Адзін мужчына расплакаўся. Гэта быў адзін з самых эмацыйных момантаў у маім жыцці”.
“Гэтыя людзі знаходзіліся ў жудасных умовах. Нам трэба было дзейнічаць хутка і асцярожна. Лагістыка была складанай, але нам удалося шчасна іх вывезці. Цяпер яны ў бяспечным месцы. Мы працуем над тым, каб забяспечыць ім медыцынскую дапамогу і ўсю неабходную падтрымку для пачатку новага жыцця”, — дадаў ён.
Пра вызваленне 14 палітвязняў стала вядома неўзабаве пасля сустрэчы спецпрадстаўніка ЗША ў пытаннях Украіны Кіта Келага з Лукашэнкам.
Сярод вызваленых муж беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай відэаблогер Сяргей Ціханоўскі, экс-супрацоўнік “Радыё Свабода“ Ігар Карней, выкладчыца Наталля Дуліна, актывіст анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада, уладальніца беларускага і шведскага грамадзянства Галіна Краснянская, бізнесмен Сяргей Шэлег, удзельнік закрытага чата “Саюз беларускага нацыянальнага шчыта“ Кірыл Балахонаў і іншыя, чые імёны пакуль не называюцца. Паводле інфармацыі тэлеканала “Белсат”, у ліку тых, хто выйшаў на волю, трое грамадзян Польшчы.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка