Лукашэнка заявіў аб невыкананні 18 паказчыкаў стратэгіі развіцця ЕАЭС да 2025 года і заклікаў будаваць “ЕАЭС 2.0“

26 чэрвеня, Позірк. Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) перасягнуў 10-гадовую мяжу з моманту свайго стварэння, і аб’яднанне “не проста функцыянуе, а дамагаецца поспеху па асноўных параметрах“. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка на пленарнай сесіі “Стратэгія еўразійскай эканамічнай інтэграцыі: вынікі і перспектывы“, якая адкрылася 26 чэрвеня на IV Еўразійскім эканамічным форуме ў Мінску.
“За 10 гадоў больш чым у два разы павялічыўся ўзаемны тавараабарот краін-удзельніц і на 37% — аб’ём знешняга гандлю. Сукупны ВУП саюза вырас амаль на 18%, прамысловая вытворчасць — на 30%, аб’ём прадукцыі сельскай гаспадаркі — на 25%, грузаабарот — на 10%, аб’ём інвестыцый — больш чым на 40%. Узровень беспрацоўя знізіўся амаль удвая і складае 2,8%“, — заявіў прамоўца.
У той жа час ён адзначыў, што краіны ЕАЭС не выканалі “каля 18 найважнейшых паказчыкаў“ “Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года“. Пры гэтым агульную колькасць паказчыкаў ён не назваў.
“Таму, — працягнуў Лукашэнка, — надыходзіць час “ЕАЭС 2.0″, як мы гэта называем у Беларусі”. “Нам трэба ставіць перад сабой новыя, больш сур’ёзныя задачы, і іх рэалізоўваць“, — заклікаў ён.
ЕАЭС — арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая мае міжнародную правасуб’ектнасць. Яе паўнапраўнымі членамі з’яўляюцца Беларусь, Казахстан і Расія (з 1 студзеня 2015 года), а таксама Арменія (з 2 студзеня 2015 года) і Кыргызстан (з 12 жніўня 2015 года). Краіны-назіральнікі — Куба, Малдова, Узбекістан. Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС падпісалі В’етнам, Іран, Сербія і Сінгапур. З Кітаем дзейнічае асобнае пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Краіны, з якімі вядуцца перамовы аб стварэнні зоны свабоднага гандлю: Егіпет, Індыя, Інданезія, Ізраіль, Манголія, ААЭ.
26 чэрвеня ў Мінску было абвешчана, што статус назіральніка ў ЕАЭС запрасіла Нікарагуа.

- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН: Трэба працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі, каб павысіць для яго кошт працягу рэпрэсій (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаУкраіна, Малдова, Латвія, Польшча і іншыя краіны на пасяджэнні СПЧ ААН раскрытыкавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь спыніла імпарт электраэнергіі, у планах стварэнне яе аптовага рынку — міністр энергетыкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка