4 ліпеня Украіна і Расія правялі новы абмен палоннымі на тэрыторыі Беларусі

4 ліпеня, Позірк. Украіна і Расія 4 ліпеня ў чарговы раз абмяняліся ваеннапалоннымі з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
“Нашы людзі дома. Большасць з іх знаходзілася ў расійскім палоне яшчэ з 2022 года, — паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сацсетках. — Сёння вяртаюцца нашы абаронцы, якія абаранялі Украіну ў розных рэгіёнах: Данеччына і Марыупаль, Луганшчына, Харкаўшчына, Херсоншчына. Гэта воіны Узброеных сіл, Нацыянальнай гвардыі, Дзяржаўнай памежнай службы, Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту. А таксама цывільныя”.
“Абмены маюць працягвацца, і я дзякую ўсім, хто гэта забяспечвае. Мэта Украіны — вызваліць усіх нашых людзей з расійскага палону. Дзякую кожнаму, хто дапамагае гэта рабіць”, — заявіў прэзідэнт.
Мінабароны РФ традыцыйна адзначыла, што “ў адпаведнасці з расійска-ўкраінскімі дамоўленасцямі, дасягнутымі другога чэрвеня ў Стамбуле (Турцыя), з падкантрольнай кіеўскаму рэжыму тэрыторыі вернутая група расійскіх вайскоўцаў. Узамен перададзеная група ваеннапалонных УСУ. Цяпер расійскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзе ім надаецца неабходная псіхалагічная і медыцынская дапамога“.
Усе расійскія вайскоўцы, як адзначалася і раней, “будуць дастаўленыя ў Расійскую Федэрацыю для праходжання лячэння і рэабілітацыі ў медыцынскіх установах Мінабароны Расіі“.
У ліпені гэта першы абмен. У чэрвені бакі абменьваліся 9-га, 10-га, 12-га, 14-га, 19-га і 26-га чысла.
З пачатку года Украіна і РФ правялі 15 этапаў абмену. Акрамя згаданых шасці выпадкаў гэта адбывалася 15 студзеня, 5 лютага, 19 сакавіка, 19 красавіка, а таксама 6, 23, 24 і 25 траўня.
За ўвесь 2024 год паміж краінамі афіцыйна было праведзена 12 абменаў.
Старшыня КДБ Беларусі Іван Церцель у інтэрв’ю Беларускаму дзяржаўнаму тэлебачанню (выйшла ў эфір 22 чэрвеня) заявіў, што на той момант на тэрыторыі краіны было праведзена 38 аперацый абмену паміж Украінай і Расіяй.
24 лютага 2022 года РФ пры непасрэднай падтрымцы беларускага рэжыму пачала поўнамаштабную вайну з Украінай, уварваўшыся ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства