Уладальнік гідрацыкла абвінавачваецца ў гібелі цесця на вадзе ў Пінскім раёне

7 чэрвеня, Позірк. Аб узбуджэнні ў Пінску (Брэсцкая вобласць) крымінальнай справы ў дачыненні да 34-гадовага ўладальніка гідрацыкла паведамляе Следчы камітэт.
Мужчыну інкрымінаваная ч. 2 арт. 316 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў бяспекі або эксплуатацыі маламерных судоў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
Адзначаецца, што раней у аварыі з удзелам гідрацыкла загінуў 55-гадовы жыхар Пінска — цесць фігуранта справы.
У паведамленні гаворыцца, што абвінавачаны “ў канцы траўня набыў гідрацыкл і праз некалькі дзён вырашыў апрабаваць яго на вадасховішчы Крывічы-1”.
“Падчас руху маламернае судна перакулілася, і абодва мужчыны апынуліся ў вадзе. Зяць здолеў выбрацца на бераг, а старэйшы мужчына патануў. Устаноўлена, што на мужчынах не было выратавальных камізэлек”, — удакладняе СК.
Пра ўтапленне ў Пінскім раёне паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях 1 чэрвеня. Адзначалася, што 31 траўня ў МНС паступіла інфармацыя “аб перакульванні гідрацыкла з двума мужчынамі на вадасховішчы Крывічы-1 каля вёскі Пачапава”.
Паводле звестак Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (ТРВОД), за апошнія доўгія выходныя з 3 па 6 ліпеня выратавана 14 чалавек, з іх 9 непаўналетніх. Патанула 12 чалавек, з іх двое непаўналетніх.
З пачатку 2025 года ў Беларусі ад утаплення загінула 108 чалавек (з іх пяць дзяцей), за аналагічны перыяд 2024-га — 109 (5), паведаміў на прэс-канферэнцыя ў Мінску 19 чэрвеня начальнік аддзела цэнтра вадалазна-выратавальнай службы рэспубліканскага атрада спецпрызначэння “ЗУБР” МНС Андрэй Войцік.
Гаворачы аб прычынах гібелі на вадзе, прадстаўнік МНС паведаміў, што падчас падлёднай рыбалкі патанула 15 чалавек, рыбнай лоўлі з лодкі — чатыры, рыбнай лоўлі з берага — 11, ад падзення ў ваду — 37 (з іх двое дзяцей), падзення ў ваду з лёду — восем, падчас прыняцця ванны — столькі ж (у тым ліку трое дзяцей).
Аварыйныя выпадкі з удзелам маламерных судоў прывялі да гібелі двух чалавек. У 20 выпадках прычыны гібелі высвятляюцца.
10 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік МНС Яўген Бараноўскі паведамляў, што з пачатку траўня 2025 года ў Беларусі патануў 31 чалавек. За аналагічны перыяд мінулага года пры купанні патанула 16 чалавек. Такую вялікую розніцу прадстаўнік ведамства звязвае ў першую чаргу з умовамі надвор’я, якія “не дазволілі паўнавартасна адкрыць новы купальны сезон”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Белгідрамета няма прагнозу на другую палову 2025 года — адсутнічае абсталяваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулы чэрвень быў на 0,4 градуса халадней за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПрацяглыя замаразкі нанеслі шкоду сельскай гаспадарцы — прадстаўнік Белгідрамета (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 7 ліпеня — 24 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+