МНС дадаткова праверыць дзіцячыя лагеры пасля пажару ў Маладзечанскім раёне
7 ліпеня, Позірк. Праверкі стану сістэм пажарнай аўтаматыкі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах і гатоўнасці іх персаналу да дзеянняў у няштатных сітуацыях анансаваў 7 ліпеня начальнік галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Дзмітрый Турчын.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба ведамства, мерапрыемствы запланаваныя ў сувязі з пажарам у лагеры “Гарызонт” Маладзечанскага раёна (Мінская вобласць).
Паводле сцвярджэння чыноўніка, да пачатку летняга аздараўленчага сезона супрацоўнікамі МНС “былі абследаваныя ўсе без выключэння лагеры, па выніках былі прапанаваныя адпаведныя супрацьпажарныя мерапрыемствы, накіраваныя як на павышэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, так і на адпаведнасць патрабаванням нарматыўна-прававым актам”.
6 ліпеня стала вядома, што на пажары ў аздараўленчым лагеры ў Маладзечанскім раёне пацярпели тры чалавекі з ліку персаналу ўстановы, якія атруціліся прадуктамі гарэння, спрабуючы ўласнымі сіламі тушыць узгаранне.
Паводле звестак МНС у спальным корпусе гарэла маёмасць. Узгаранне ліквідавалі пажарныя, эвакуацыю правёў персанал лагера. Пасля гукавой абвесткі работнікі лагера вывелі 132 чалавекі, у тым ліку 120 дзяцей.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў ліпені вырас на 1,9%, з пачатку года — знізіўся на 13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах растуць шосты месяц запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 12,3% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла амаль у 4 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства