“Музей вольнай Беларусі” за тры гады сабраў каля 300 прадметаў — дырэктар

18 ліпеня, Позірк. “Музей вольнай Беларусі”, які дзейнічае ў Варшаве, за тры гады існавання назапасіў у сваіх фондах амаль 300 прадметаў, паведаміла яго дырэктар Наталля Задзяркоўская на адкрыцці выставы “Фрагменты”, прысвечанай гадавіне дзейнасці ўстановы 17 ліпеня.
“Нагадаць пра нязломгасць беларусаў, якія праз ахвяры, праз рэпрэсіі, праз цемру ідуць сваім шляхам да волі — гэта і ёсць місія нашага музея”, — сказала Задзяркоўская.
“Кожная рэч, кожны экспанат <…> — гэта асобная гісторыя асобнага беларуса ці беларускі, якія выбралі для сябе нялёгкі шлях да волі, — дадала яна. — Гэта гісторыя беларуса, які выйшаў ў жніўні 2020 года, быў жорстка затрыманы толькі за адмову назваць пароль ад мабільнага тэлефона <…>, гэта гісторыя беларуса, які быў паранены гумавай куляй ў жніўні 2020 года. І куля таксама знаходзіцца сёння на гэтай выставе. Гэта гісторыя простага хлопца, маладога мастака Рамана Бандарэнкі, <…> які быў забіты ва ўласным двары”.
Сярод экспанатаў выставы таксама ліст з наволі з аўтапартрэтам загінулага там у 2023 годзе палітвязня, мастака Алеся Пушкіна, паведаміла Задзяркоўская.
Музей паўстаў з ініцыятывы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, нагадала дырэктар.
На думку кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, ён стаў “інстытуцыяй з выразнай місіяй і роляй у грамадстве, якая захоўвае і паказвае тое, што часта застаецца невідочным, але вельмі важным для беларусаў: асабістыя рэчы, дакументы, мастацкія жэсты, матырыялы з вуліц, маніфестацый, маршаў, з турмаў, з жыцця пасля 2020 года”.
Прадметы з музейнага збору сведчаць “пра беларускіх герояў — палітвязняў і беларускіх герояў, якія бароняць бяспеку Еўропы ва Украіне”, сказаў ён.
“Музей стаў месцам, дзе самы вялікі ў сучаснай гісторыі рух беларусаў за свабоду не проста фіксуецца – ён працягвае жыць. Гэта прастора, якая аб’ядноўвае беларусаў у выгнанні, і якая нясе праўду пра Беларусь у Еўропу і ўвесь свет”, — дадаў палітык.
Дзейнасць установы “абвяргае распаўсюджаны, але памылковы тэзіс, што беларусы не маюць характару або волі змагацца за свабоду”, лічыць кіраўнік НАУ.
Латушка падзякаваў за падтрымку працы музея мэрыі Варшавы, амбасадзе за Нідэрландаў у Польшчы, а таксама вядомаму польскаму мецэнату, нашчадку даўняга княскага роду Мацею Радзівілу.
Пляцоўка дзейнічае ў цэнтры польскай сталіцы па адрасе Foksal, 11.


- ПалітыкаЛатушка пра фільм АНТ: Бачым рэалізацыю інфармацыйна-прапагандысцкай спецаперацыі КДБ супраць мяне і ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Трамп меў рычагі ўплыву на Лукашэнку — ён іх выкарыстаў, цяпер яму трэба працягваць ціснуць на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Рэспубліканскім афтальмалагічным цэнтры ў 2024 годзе прааперавана 900 замежнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка