У вышук абвешчана кіраўніцтва “беларускай ячэйкі” секты, раней прызнанай “экстрэмісцкай”
21 ліпеня, Позірк. Аб завяршэнні расследаванне крымінальнай справы “ў дачыненні да кіраўнікоў міжнароднай секты” паведаміў Следчы камітэт 21 ліпеня.
“Адэптаў заваблівалі ў аддаленыя вёскі ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях, дзе яны адмаўляліся ад дакументаў, сацзабеспячэння і медыцынскай дапамогі, разрываючы сувязі са знешнім светам і роднымі. Уваходным білетам служылі буйныя “ахвяраванні”, — гаворыцца ў рэлізе.
“З матэрыялаў крымінальнай справы вынікае, што людзей падбухторвалі да прысягі неіснуючаму імператару і адмаўленню дзейнай улады, фактычна ўзурпіруючы дзяржаўныя функцыі. Супрацьпраўная дзейнасць была спынена супрацоўнікамі міліцыі”, — адзначае СК.
Пяці “кіраўнікам экстрэмісцкага фарміравання” прад’яўлены абвінавачанні: “З санкцыі пракурора да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Кіраўнік беларускай ячэйкі міжнароднай секты аб’яўлены ў вышук”.
З гіперспасылкі ў рэлізе на матэрыялы дзяржТВ вынікае, што гаворка ідзе аб “супольнасці “Руская праваслаўная царква — Царская Імперыя”.
22 жніўня мінулага года паведамлялася аб затрыманні 11 яго ўдзельнікаў.
Былі ўзбуджаны крымінальныя справы за “стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім” (арт. 3611 КК).
Паводле даных МУС, у Беларусі арганізацыя дзейнічала з траўня 2023 года, яна налічвае каля 50 прыхільнікаў.
МУС прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” “секту “Руская праваслаўная царква — Царская Імперыя” 15 жніўня мінулага года, але апублікавала гэтую інфармацыю толькі праз пяць дзён.
Датычнымі да фарміравання названы Дзмітрый Ярмак, Ганна Струкава, Галіна Фралова, Павел Левашук і Вольга Байкоўская.
У тлумачэнні адзначаецца, што “экстрэмісцкім фармаваннем” прызнана “секта, якая груба скажае веравучэнні і рэлігійныя практыкі Праваслаўнай Царквы, супрацьпастаўляе сябе іншым рэлігійным арганізацыям і грамадству ў цэлым, настройвае сваіх паслядоўнікаў супраць традыцыйных для Рэспублікі Беларусь канфесій, дзейнічаючы сумесна і з дапамогай створаных і ўзгодненых, інтэрнэт-рэсурсаў” (арфаграфія арыгінала захавана).
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа няпоўныя сем месяцаў Латвія прадухіліла на 37% больш выпадкаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь 2024 год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 ліпеня — 21 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка