Прапанова Ціханоўскай аб круглым стале перададзена прадстаўніку беларускага МЗС нефармальна ў вуснай форме — Кучынскі

2 жніўня, Позірк. Прапанова Святланы Ціханоўскай правесці круглы стол з удзелам дэмакратычных сіл і ўладаў перададзена прадстаўніку Міністэрства замежных спраў Беларусі нефармальна ў вуснай форме. Пра гэта паведаміў “Позірку“ дарадца дэмлідара ў дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.
Раней ён адказаў сайту zerkalo.io на запыт, ці перасекліся шляхі дэлегацыі на чале з Ціханоўскай і чыноўнікамі МЗС, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемствах з нагоды 50-годдзя падпісання Хельсінкскіх пагадненняў. Мерапрыемствы пад агульнай назвай “Helsinki+50” былі арганізаваныя 31 ліпеня — 1 жніўня ў сталіцы Фінляндыі ў рамках фінскага старшынства ў арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
Паводле слоў Кучынскага, ля гасцінічнага ліфта ён сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Ігарам Сакрэтай. “Перадаў яму нашу прапанову аб дыялогу і правядзенні круглага стала. Сказаў, што мы ведаем: унутры рэжыму ёсць нямала чыноўнікаў, з якімі можна размаўляць, што гэта ў нашых агульных інтарэсах і што дыялог і транзіт улады — гэта толькі справа часу. Асобна адзначу, што размова з абодвух бакоў вялася на беларускай мове“, — сказаў Кучынскі.
Паколькі ў цытаце не было ўказана, у якім выглядзе была перададзена прапанова аб перамовах, “Позірк“ звярнуўся да дарадцы па ўдакладненне.
Ініцыятыву арганізаваць круглы стол Ціханоўская высунула 15 ліпеня ў Брусэлі на 107-м семінары Роўз-Рот, арганізаваным Парламенцкай асамблеяй НАТО ў партнёрстве з Еўрапейскім парламентам. “Многія людзі ў сістэме Лукашэнкі, наменклатура, падтрымліваюць наш курс і не хочуць, каб Беларусь стала Расіяй. Мы прапануем ім круглы стол, такі, які быў у Польшчы ў 1989 годзе (гаворка пра перамовы паміж уладамі Польскай Народнай Рэспублікі і апазіцыйным прафсаюзам “Салідарнасць“, якія праходзілі ў Варшаве 6 лютага — 5 красавіка 1989 года і завяршыліся пагадненнямі аб рэлегалізацыі “Салідарнасці“ і палітычнай рэформе. — “Позірк”.). Наша мэта — знайсці мірныя рашэнні крызісу разам”, — заявіла Ціханоўская.
На пытанне “Позірку“, якога адказу на прапанову чакае ад рэжыму каманда Ціханоўскай і ці чакае яго наогул, Кучынскі адрэагаваў кароткай фразай: “Час пакажа”.
Ён таксама адзначыў, што ААН і АБСЕ — “адзіныя пляцоўкі, куды прадстаўнікоў рэжыму яшчэ запрашаюць“. “Іх досыць лёгка распазнаць: заўжды адасобленыя і з велічэзным значком з выявай чырвона-зялёнага сцяга на лацкане гарнітура. Партнёры з еўрапейскіх урадаў казалі мне, што прадстаўнікі рэжыму спрабавалі арганізоўваць сустрэчы з імі, але практычна безвынікова“, — сказаў Кучынскі.
Гл. таксама матэрыял палітолага, філосафа Пятра Рудкоўскага:
Готовь телегу зимой. Почему идея круглого стола для Беларуси не наивность, а стратегия (на рускай мове)

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні вырас на 1,2% пасля зніжэння на 0,8% у жніўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 9 месяцаў 2025 года суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 38 тыс. спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД вырасла да 5,7 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка