АПК афіцыйна прапанаваў нацыянальны дыялог для мірнага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу ў Беларусі

9 жніўня, Позірк. З ініцыятывай правесці нацыянальны дыялог дзеля мірнага вырашэння глыбокага палітычнага і грамадскага крызісу ў Беларусі афіцыйна выступіў Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК).
У заяве адзначаецца, што ў 2021 годзе такую прапанову падтрымала больш за 700 тыс. чалавек, якія прагаласавалі на платформе “Голас“. Кабінет заклікае арганізаваць круглы стол з удзелам усіх палітычных і грамадскіх сіл.
“Зыходзячы з гістарычных прэцэдэнтаў і неканструктыўнай пазіцыі дыктатара Лукашэнкі, кабінет лічыць, што правядзенне круглага стала магчымае ў межах транзіту ўлады ў Беларусі. Для забеспячэння адкрытасці і ўмацавання легітымнасці працэсу прапануецца прыцягнуць міжнародных пасярэднікаў у асобе краін-партнёраў і ключавых міжнародных арганізацый”, — адзначаецца ў дакуменце.
АПК лічыць неабходным, каб незалежна ад часу правядзення і фармату круглага стала да яго пачатку былі выкананы мінімальныя ўмовы, якія пацвердзяць гатоўнасць рэжыму да дыялогу: спыненне рэпрэсій і вызваленне палітычных зняволеных.
Падтрымаць ініцыятыву АПК заклікаў таксама міжнародных партнёраў.
Кабінет падкрэслівае гатоўнасць да дыялогу з усімі бакамі дзеля пабудовы дэмакратычнай, свабоднай і незалежнай Беларусі.
Прапанова правесці круглы стал названая “самастойным палітычным трэкам, які не прадугледжвае ўключэнне новых умоў у гуманітарны трэк па вызваленні палітычных вязняў”.
Пра намер АПК ініцыяваць нацыянальны дыялог заявіў напярэдадні намеснік кіраўніцы кабінета Святланы Ціханоўскай Павел Латушка. Пазіцыя АПК была выпрацаваная 7 жніўня ў развіццё прапановы Ціханоўскай 15 ліпеня ў Брусэлі на 107-м семінары Роўз-Рот, арганізаваным Парламенцкай асамблеяй НАТО ў партнёрстве з Еўрапарламентам.
Гл. таксама:
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП у першым квартале скарацілася на 7,3 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

