Новы кіраўнік місіі дэмсіл у Кіеве: Паспрабую данесці да ўкраінскай улады, што рэжым Лукашэнкі і беларусы — не адно і тое ж
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 11 жніўня 2025 года ў 09:41

10 жніўня, Позірк. Пра свае задачы на пасадзе кіраўніка місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве паведаміла журналістам 10 жніўня ў Варшаве Святлана Шаціліна.
Паводле яе слоў, неабходна дамагчыся таго, каб “украінскае грамадства глядзела на беларусаў як на сяброў”, каб “украінская ўлада глядзела на новую дэмакратычную Беларусь як на сяброў”, каб “беларусы, якія знаходзяцца ва Украіне, маглі супрацоўнічаць з місіяй”.
“Я спадзяюся, што змагу ўстаць побач з імі, каб іх чуць, каб з імі супрацоўнічаць, і дамагацца, каб становішча беларусаў ва Украіне было годным”, — сказала кіраўнік місіі.
Яна паведаміла, што раней ужо мела кантакты з дэмсіламі, і выказала надзею, што “гэты досвед дапаможа пазбегнуць памылак”.
Гаворачы аб першачарговых задачах, Шаціліна анансавала “некалькі крокаў”. “Думаю, першы крок — прагаварыць стратэгію. Я яе ўжо склала і перадала ў дэмакратычныя структуры. Яна павінна быць узгодненая, а я буду тымі рукамі, якія будуць гэтую стратэгію рэалізоўваць. Пакуль я б не хацела казаць пра крокі [падрабязна], бо стратэгія спачатку павінна быць узгодненая, а потым мы будзем працаваць [над яе рэалізацыяй]”, — падкрэсліла яна.
Адказваючы на пытанне аб жаданых поспехах у сваёй працы, кіраўнік місіі назвала поспехам сітуацыю, калі “на працягу нейкага бліжэйшага часу ўкраінская ўлада і прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі змогуць сесці за адзін стол [для дыялогу]”.
“Украінская ўлада і ўкраінскае грамадства маюць час на тое, каб убачыць, што ёсць рэжым Лукашэнкі, а ёсць новая Беларусь, ёсць беларусы, якія з’яўляюцца сябрамі. Гэта павінна заняць нейкі час. Але тое, што беларусы і рэжым Лукашэнкі — гэта рознае, павінна стаць маёй асноўнай мэтай. Калі гэта адбудзецца, то ўсе пытанні пра беларусаў, якія пражываюць ва Украіне, і імідж Беларусі, будуць змененыя”, — сказала Шаціліна.
Паводле яе слоў, стаўленне да беларусаў ва Украіне змянілася да лепшага за тры з паловай гады поўнамаштабнай вайны.
“У 2022 годзе я пражывала каля Бучы і бачыла, як на мяне ідуць з Беларусі танкі. Я ведаю, што такое адчуваць сябе рыбай, якую выкінулі з вады. Ты не можаш дыхаць, ты не ведаеш, што сказаць сваёй сям’і, чаму на цябе ідуць танкі з месца, дзе ты нарадзілася. Але прайшло тры гады і мяне ўспрымаюць… Я ўсюды кажу, што я беларуска. І зусім нязначны працэнт [жыхароў Украіны] можа сказаць мне нешта абразлівае. Час мяняецца. Беларусы ва Украіне робяць шмат. І гэта мяняе сітуацыю”, — адзначыла кіраўнік місіі.
На пытанні журналістаў яна адказвала па-ўкраінску.
Аб прызначэнні Шацілінай кіраўніком місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве паведаміла Святлана Ціханоўская на канферэнцыі “Новая Беларусь” 10 жніўня ў Варшаве.
Яна “будзе выбудоўваць беларуска-ўкраінскія адносіны і дапамагаць беларусам ва Украіне”, сказала дэмлідар.
Папярэднік Шацілінай Генадзь Манько працягне працаваць у камандзе з ёй, а таксама як дэлегат Каардынацыйнай рады, дадала палітык. Паводле слоў Ціханоўскай, новы прадстаўнік ва ўкраінскай сталіцы будзе каардынаваць працу з прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальнай бяспецы Вадзімам Кабанчуком.
Змены ў кіраўніцтве кіеўскага прадстаўніцтва Ціханоўская анансавала 8 жніўня.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУкраінскія дзеці, якіх перапраўляюць у Беларусь, вельмі ўразлівыя для гандлю людзьмі — Дзярждэп ЗША (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаПакуль ніякага рашэння па санаторыі Belorusija ў Юрмале не прынята — дырэктар цэнтра па аздараўленніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаВыручка санаторна-курортных арганізацый ад экспарту паслуг вырасла на 22%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАмаль штодзень у Беларусі ад раку шыйкі маткі памірае адна жанчына, хвароба "маладзее" — анколагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа восем месяцаў Беларусь купіла тавараў амаль на 3,8 млрд долараў больш, чым прадалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 29,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 9,4 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусь паступіла кітайская вакцына ад ВПЧ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа месяц працэнтныя стаўкі па крэдытах не змяніліся — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+