Створана арганізацыя беларускай дыяспары ў Польшчы

18 жніўня, Позірк. Арганізацыя беларускай дыяспары створана 17 жніўня ў Польшчы.
У гэты дзень адбыўся ўстаноўчы сход заснавальнікаў асацыяцыі, абмеркаваны і прыняты “ў першым чытанні” статут, абраныя кіроўныя і кантрольныя органы, падрыхтаваныя праекты дакументаў для рэгістрацыі, паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” адзін з ініцыятараў, кіраўнік медыяпраекта Belarus Tomorrow Аляксей Дзікавіцкі.
“Перад намі чарговыя дыскусіі ў справе вызначэння прыярытэтных накірункаў дзейнасці, а адначасова трэба вывучыць досвед іншых дыяспараў, абмеркаваць спіс магчымых будучых партнёраў і гэтак далей”, — паведаміў Дзікавіцкі.
Асацыяцыя, адзначыў ён, сярод іншага мае на мэце прадстаўляць на розных узроўнях інтарэсы беларускай дыяспары ў Польшчы, яе гуртаванне.
17 чэрвеня Дзікавіцкі заклікаў далучыцца да ініцыятыўнай групы па стварэнні арганізацыі беларускай дыяспары ў Польшчы “ініцыятыўных, працавітых, адказных і незаангажаваных у кіраванне палітычнымі структурамі землякоў”, якім ён прапанаваў аб’яднацца “дзеля лабіявання інтарэсаў дыяспары ў краіне”.
“Толькі ў Польшчу цягам апошніх гадоў выехалі некалькі сотняў тысячаў беларусаў, а ў нас тут поўнавартаснай школы нават няма, не кажучы ўжо пра іншыя гэтак званыя сацыяльныя інстытуты, якія б існавалі стабільна, без вечна выцягнутай па гранты рукі — ну як так?” — паставіў пытанне ініцыятар.
На яго думку, ініцыятыўная група “мае раіцца з дасведчанымі і зацікаўленымі людзьмі, у тым ліку з Беларусамі Беласточчыны, вызначыць парадак працы па арганізацыі дыяспары, давесці да правядзення адкрытага сходу, у часе якога будуць вызначэныя прырытэтныя накірункі дзейнасці, праведзеныя выбары [кіраўніцтва] і г.д.” (арфаграфія захаваная).
Дзікавіцкі быў намеснікам дырэктара тэлеканала “Белсат”, калі яго ўзначальвала Агнешка Рамашэўска-Гузы, пасля яе звальнення — з сакавіка мінулага года — выконваў абавязкі кіраўніка. Летась у лістападзе датэрмінова пакінуў пасаду.
На беларускіх палітычных мерапрыемствах у Польшчы апошнім часам выступае як прадстаўнік Рады БНР.
Паводле даных Упраўлення па справах замежнікаў, у Польшчы на канец лютага 2025 года пражывала 143,1 тыс. грамадзян Беларусі з дакументамі, якія тым ці іншым чынам легалізуюць іх знаходжанне.


- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

