be
Arrow
Мінск 05:00

Зянковіч плануе падаць заявы ў амерыканскія суды для прыцягнення Беларусі да адказнасці

Фота: "Позірк"

19 жніўня, Позірк. Былы палітзняволены, беларуска-амерыканскі адвакат Юрый Зянковіч мае намер падаць заявы ў суды ў ЗША для прыцягнення Беларусі да адказнасці ў рамках грамадзянска-прававых адносін.

На прэс-канферэнцыі ў Варшаве 18 жніўня ён абвясціў аб пачатку інфармацыйнай, палітычнай і “ў першую чаргу юрыдычнай” адпаведнай кампаніі.

“Гэта не толькі мая асабістая справа, таму што яна нашмат шырэйшая — гэта справа пра лёс соцень і тысяч беларусаў, якія прайшлі праз лукашэнкаўскія засценкі, якія патрабуюць справядлівасці, — сказаў Зянковіч. — Наша мэта простая і адначасова складаная — дамагчыся юрыдычнай адказнасці ад рэжыма і ад яго асобных дзеячаў за рэпрэсіі, за катаванні і за здзекі з людзей”.

“Мы хочам паказаць, што нават суверэнную дзяржаву Рэспубліку Беларусь можна прыцягнуць да адказнасці”, — дадаў ён.

“У бліжэйшыя тыдні” Зянковіч мае намер падаць ў Федэральны суд у Ню-Йорку і суд штату Ню-Йорк іскавыя заявы, у якіх “будуць прад’яўлены канкрэтныя юрыдычныя прэтэнзіі да Рэспублікі Беларусь, да КГБ, вышэйшых афіцэраў КДБ асабіста”, Аляксандра Лукашэнкі і супрацоўнікаў пенітэнцыярнай сістэмы, суддзяў і пракурораў.

“Мы выкарыстаем некалькі інструментаў, якія нам дае амерыканскае заканадаўства”, — адзначыў экс-палітвязень.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Экс-палітвязень Зянковіч аб камунікацыі прэзідэнта ЗША з Лукашэнкам: Гэта стыль Трампа, ён моцны перагаворшчык

18 жніўня, Позірк. "Гэта стыль палітыкі прэзідэнта Трампа. Ён вельмі моцны перагаворшчык, вельмі моцны бізнэсовец", — заявіў экс-палітзняволены, беларуска-амерыканскі адвакат Юрый Зянковіч, каментуючы на просьбу "Позірку" камунікацыю прэзідэнта ЗША з Аляксандрам Лукашэнкам. Трамп, на яго думку, "ведае, што часам дзеля …
Падзяліцца: