Эканаміст Аляхновіч пакінуў Офіс Ціханоўскай (дапоўнена)

19 жніўня, Позірк. Эканаміст Алесь Аляхновіч пакінуў пасаду дарадцы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах.
Прычынай у тэлеграм-канале Ціханоўскай названыя “асабістыя абставіны”.
Паводле слоў дэмлідара, Аляхновіч забяспечыў працу офіса “па эканамічных пытаннях на прафесійным узроўні”.
“Ён аб’яднаў больш за 60 вядомых эканамістаў з розных краін, каардынаваў працу з аналітычнымі цэнтрамі, дапамагаў распрацоўваць праграмы рэформаў — ад фінансавай стабільнасці да зялёнай эканомікі, працаваў над стратэгіяй пераходу да новай Беларусі”, — адзначыла Ціханоўская, выказаўшы ўпэўненасць, што “досвед, прафесіяналізм і энергія” Аляхновіча “будуць абавязкова выкарыстаны для развіцця эканомікі ў новай Беларусі”.
У сваю чаргу эканаміст назваў працу ў офісе не толькі “вялікай адказнасцю і складанымі выклікамі”, але і “часам натхнення — знаёмства з вялікім колам таленавітых людзей, у якіх шмат чаму навучыўся”.
На яго думку, разам з калегамі па офісе і партнёрамі “атрымалася зрабіць нямала”. “Я ні на хвіліну не сумняваюся, што праўда і перамога будуць за намі. Мы абавязкова ўбачымся ў новай Беларусі”, — падкрэсліў Аляхновіч.
Пасаду дарадцы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Аляхновіч займаў з 2020 года. Раней ён з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам аналітычнага цэнтра CASE-Belarus, які займаецца вывучэннем эканомікі і распрацоўкай эканамічных рэформаў для Беларусі.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, ПалітыкаЗа восем дзён лістапада Літва не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў за месяц павялічыліся на 10,1% — аналіз даных рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 6,6 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



