За два месяцы 2026 года найбольш падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп’ютарныя курсы

15 сакавіка, Позірк. Жывыя зрэзаныя кветкі, айчынныя цыгарэты і кампутарныя курсы найбольш падаражэлі сярод несезонных тавараў за першыя два месяцы 2026 года, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак Белстата.
Цэны на кветкі выраслі на 10,87%, цыгарэты — на 9,21%, кошт кампутарных курсаў павялічыўся на 9,06% пры агульным росце спажывецкіх цэн на 1,03%.
Харчовыя тавары, безалкагольныя і алкагольныя напоі, тытунёвыя вырабы (уключаюцца ў харчовую групу) сталі даражэйшымі на 1,39%, асобна прадукты харчавання і безалкагольныя напоі — на 1,02%.
Сярод несезонных харчовых тавараў прыкметней за ўсё павысіліся цэны на соль (+8,63%), кансерваваную садавіну (+6,31%), соду (+4,26%), мінеральную і пітную ваду (+4,09%), а таксама кексы, рулеты і бісквіты (+4,00%).
Цэны на нехарчовыя тавары за студзень-люты павялічыліся ў сярэднім на 0,33%. Акрамя кветак найбольш падаражэлі штодзённыя газеты (+8,23%), ювелірныя вырабы (+6,92%), штотыднёвыя газеты (+6,62%) і мужчынскія паўчаравікі і скураныя туфлі (+6,55%).
Паслугі сталі даражэйшымі на 1,37%. Акрамя камп’ютарных курсаў у пяцёрцы лідараў білеты ў тэатры (+8,25%), музеі (+7,33%), пражыванне ў інтэрнатах (+7,18%) і пахавальныя паслугі (+5,78%).
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС зафіксавалі 2,2 тыс. спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, дзве траціны прыпалі на ЛатвіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў колькасць асуджаных за нарказлачынствы павялічылася на 12,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаЗа апошнія двое сутак краіны Балтыі зафіксавалі больш за 220 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



