Мінск 02:11

Галоўны дарадца Ціханоўскай: МЗС Украіны паслаў меседж, што Лукашэнка — перашкода на шляху да міру

Франак Вячорка
Фота: "Позірк"

23 жніўня, Позірк. Заява МЗС Украіны напярэдадні ваенных манёўраў у Беларусі — “пісьменная, вывераная, своечасовая, гэта не толькі ацэнка сітуацыі, але і меседж беларусам”. Такую думку ў каментары “Позірку” выказаў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

“У ёй найперш важная фінальная частка — пра тое, што беларусы і ўкраінцы змагаюцца за агульную будучыню ў еўрапейскай сям’і і маюць супольную гісторыю”, — адзначыў дарадца дэмлідара.

Яшчэ адным важным пасылам заявы Вячорка назваў тое, што Украіна не збіраецца мірыцца са злачынствамі Лукашэнкі і лічыць яго перашкодай на шляху да міру, хаця сам ён імкнецца пазіцыянаваць сябе як міратворцу.

“МЗС недвухсэнсоўна падкрэсліў, што ўкраінцы ніяк не пагражаюць беларусам. Гэта відавочна для тых, хто ўмее чытаць, але адначасова разбурае міф лукашэнкаўскай прапаганды, якая сцвярджае, што Украіна і Захад пагражаюць Беларусі”, — адзначыў суразмоўца.

“Ну і, канешне, вельмі правільная ацэнка саміх вучэнняў, якія правакацыйныя па сваёй прыродзе”, — дадаў ён, маючы на ўвазе папярэджанне на адрас Мінска “захоўваць розум, не набліжацца да межаў і не правакаваць Сілы абароны Украіны“.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: