Чэргі аўтобусаў на ўезд у Польшчу істотна зменшыліся

25 жніўня, Позірк. 5.040 легкавых аўтамабіляў і 48 аўтобусаў чакала выезду з Беларусі ў Еўрасаюз на 8 гадзін 25 жніўня, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз аператыўных звестак Дзяржпагранкамітэта з памежных пераходаў.
Суткамі раней на 10 гадзін было 4.885 легкавых аўтамабіляў і 65 аўтобусаў, год таму — 460 аўтамабіляў (у 10,97 раза менш) і 62 аўтобусы.
Самым загружаным напрамкам застаецца Польшча. На 8 гадзін у пункце пропуску Брэст (з польскага боку Цярэспаль) было 4.500 легкавых аўтамабіляў (4.625 у гэты ж час суткамі раней). Больш за ўсё аўтамабіляў — 4.770 — сабралася тут у 2 гадзіны ночы 20 жніўня.
На тым жа пункце пропуску знаходзіліся 43 аўтобусы (65 суткамі раней, скарачэнне на 38,6%). Рэкорд быў зафіксаваны ў 12 гадзін 19 жніўня — 157. Чарга пачала хутка павялічвацца 15 жніўня. Калі на пачатак сутак яна складала 48 аўтобусаў, то на канец — 95 (максімум у той дзень — 110).
Павялічыліся чэргі на ўезд у краіны Балтыі. У пункце пропуску Грыгароўшчына (з латвійскага боку Патэрніекі) сабралася 70 легкавых аўтамабіляў (60 суткамі раней) і 5 аўтобусаў (не было), у Беняконях (з літоўскага боку Шальчынінкай) — 170 (200), у Каменным Логу (Мядзінінкай) — 300 (200). Чэргаў аўтобусаў у літоўскім кірунку, як і суткамі раней, не было.
Раней Дзяржпагранкамітэт заяўляў, што “закладнікамі сітуацыі, якая стала вынікам дзеянняў польскіх службаў, апынуліся звычайныя турысты, сярод якіх шмат грамадзян з краін Еўрасаюза”.
Польскія памежнікі тлумачылі павольнае праходжанне мяжы неабходнасцю больш дбайнай праверкі.
Брэст — адзіны даступны для падарожнікаў аўтамабільны пункт пропуску на мяжы Беларусі і Польшчы.
Пасля вынясення палітычна матываванага прысуду журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла другі аўтамабільны пункт — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два памежныя пераходы — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).
19 верасня 2023 года праз узрослы паток нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі павялічылася доля стратных арганізацый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 25 жніўня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 16 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства