Мінск 18:54

У ліпені намінальны сярэдні заробак вырас на 54,6 рубля

25 жніўня, Позірк. Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў ліпені 2025 года склаў 2.772,4 рублі — на 54,6 рубля больш (+2%), чым у чэрвені (2.717,8), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У снежні 2024-га ён складаў 2.693,9 рубля, студзені 2025-га — 2.427,4, лютым — 2.428,1, сакавіку — 2.601,8, красавіку — 2.613,5, траўні — 2.652,3.

Будзе дапоўнена.

Падзяліцца: