Журналісты Алег Супрунюк і Павел Дабравольскі прызнаныя палітвязнямі

26 жніўня, Позірк. Праваабарончая супольнасць 26 жніўня прызнала палітычнымі зняволенымі журналістаў Алега Супрунюка і Паўла Дабравольскага, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
Супрунюк 8 жніўня прызнаны вінаватым паводле арт. 3611 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім), прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі. Да суда яго больш за паўгода ўтрымлівалі пад вартай у СІЗА.
4 чэрвеня 2025 года пракуратура Брэсцкай вобласці распаўсюдзіла інфармацыю аб накіраванні ў суд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхара Брэста паводле ч. 3 арт. 3611 КК. “Ведамства не назвала імя і прозвішча абвінавачанага, толькі сцвярджала, што не пазней за кастрычнік 2023 года мужчына ўвайшоў у склад Беларускай асацыяцыі журналістаў, прызнанай “экстрэмісцкім фарміраваннем” рашэннем КДБ ад 28 лютага 2023 года. Паводле слоў пракуратуры, у якасці ўдзельніка “экстрэмісцкага фарміравання” ён напісаў не менш за 43 артыкулы, апублікаваныя ў інтэрнэце”, — адзначаў БАЖ.
Супрунюк мае інваліднасць па слыху.
Паводле даных БАЖ, былы журналіст інтэрнэт-газеты інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Naviny.by Павел Дабравольскі ўзяты пад варту ў студзені 2025 года. У чым яго абвінавачваюць, невядома.
Дабравольскі супрацоўнічаў з рознымі незалежнымі выданнямі. Як журналіст працаваў на пратэстах у 2020 годзе, за што быў затрыманы і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Увосень 2021 года пакінуў Беларусь, аднак пазней вярнуўся. БАЖ мяркуе, што падставай для пераследу Дабравольскага з’яўляецца яго папярэдняя дзейнасць, звязаная з “рэалізацыяй права на свабоднае выказванне меркавання і распаўсюд інфармацыі”.
На 26 жніўня ў зняволенні знаходзіцца 37 прадстаўнікоў СМІ.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх беларускіх палітвязняў.
Цяпер такі статус у Беларусі ў 1.193 чалавек.
Адпаведную заяву, акрамя БАЖ, падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Беларускі ПЭН, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Lawtrend, Respect-Protect-Fulfill, праваабарончы цэнтр “Вясна” і Беларускі Хельсінкскі камітэт.

- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, ПалітыкаЗа восем дзён лістапада Літва не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў за месяц павялічыліся на 10,1% — аналіз даных рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 6,6 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


