Журналіст Павел Дабравольскі ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ

26 жніўня, Позірк. Паводле звестак, якія мае “Позірк“, журналіст Павел Дабравольскі, якога 26 жніўня праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнем, утрымліваецца ў СІЗА КДБ.
Дабравольскі быў затрыманы 22 студзеня 2025 года, праз 10 дзён пасля свайго 35-годдзя. Артыкул/артыкулы Крымінальнага кодэкса і сутнасць прад’яўленых абвінавачанняў невядомыя. Яго акаўнт у “Тэлеграме” быў актыўны 11 сакавіка і 26 красавіка.
Журналіст працаваў у інфармацыйнай кампаніі БелаПАН да яе прызнання “экстрэмісцкім фарміраваннем” у лістападзе 2021 года на падставе рашэння КДБ. Раней, 30 кастрычніка 2020 года, быў затрыманы ў Мінску і арыштаваны на 15 сутак.
Паводле адкрытай інфармацыі ў акаўнтах Дабравольскага ў сацыяльных сетках, пасля ад’езду з Беларусі ў канцы 2021 года ён падарожнічаў па розных краінах, у тым ліку Ірану і Расіі, быў у Паўднёвай Амерыцы, у кастрычніку 2024 года вярнуўся ў Мінск.
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка


