Ворыхава: Будучыня Беларусі не можа будавацца на маўчанні і ізаляцыі
28 жніўня, Позірк. Адмова Аляксандра Лукашэнкі ад дыялога з апанентамі — гэта “адмова цэламу пакаленню, якое павінна было б стаць будучыняй Беларусі”, заявіла 28 жніўня прадстаўніца па моладзевай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарыта Ворыхава.
“Але гэта не здымае запыт грамадства: людзі хочуць мірных рашэнняў”, — цытуе яе прэс-служба АПК.
Паводле Ворыхавай, улады “падмянілі адукацыю і моладзевую палітыку ідэалагічнай вертыкаллю, скіраванай на залежнасць ад Расіі”.
“Універсітэты ператварыліся ў інструмент кантролю, студэнты і выкладчыкі масава вымушаныя эміграваць, — адзначыла палітык. — Рэжым свядома абразае шляхі для развіцця моладзі і яе дарогі дадому, ігнаруючы запыт грамадства на мірную і свабодную будучыню”.
“Дыялог жа — гэта магчымасць вярнуць Беларусі перспектывы: аднавіць вольны доступ да адукацыі і працы для моладзі, адкрыць шлях да супрацоўніцтва са светам і закласці асновы сапраўднага суверэнітэту і сапраўднай дэмакратыі. Мы адкрытыя да размовы. Бо будучыня Беларусі не можа будавацца на маўчанні і ізаляцыі”, —дадала яна.
22 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў дзяржСМІ, што не бачыць сэнсу ў перамовах з апанентамі. Ён сцвярджае, што палітыкі, якія знаходзяцца за мяжой, хочуць сесці за стол перамоваў з ім: “ідэальна, як яны разважаюць, было б з Лукашэнкам. Я з кім павінен садзіцца за стол? З тымі, хто разваліў краіну? Добра, я гэта мог бы пераступіць. Ну а які карысць ад іх? Яны што, нам нешта дапамогуць — народу, дзяржаве? Яны нам не памочнікі. А па бруду хадзіць можна брудам замазацца. Навошта гэта мне? Гэта мне не трэба”.
Арганізаваць “круглы стол” для “мірнага вырашэння глыбокага палітычнага і грамадскага крызісу ў Беларусі” раней прапанаваў АПК.

Адмова ад дыялогу — шлях да канчатковай страты эканамічнай самастойнасці і суверэнітэту — Рыжычэнка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваБольш за 80 устаноў адукацыі патрабуюць мадэрнізацыі сістэм пажарнай бяспекі — МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваПраблему недахопу кадраў Мінадукацыі вырашае павышэннем нагрузкі на настаўнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства