Мінск 20:34

Актыўнасць мігрантаў на межах краін ЕС з Беларуссю ў жніўні наблізілася да травеньскага рэкорду

Польскі плот на мяжы з Беларуссю
Архіўны відэазапіс: Памежная ахова Польшчы / стоп-кадр: "Позірк"

2 верасня, Позірк. У жніўні суседнія краіны Еўрасаюза прадухілілі мінімум 6.685 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі — толькі на 2,1% менш, чым было ў рэкордным для 2025 года траўні (6.825), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз штодзённых даных еўрапейскіх памежных службаў.

За студзень — жнівень 2025-га суседнія краіны ЕС прадухілілі сама меней 34.045 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі — на 20% больш, чым за восем месяцаў мінулага года (28.376).

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: