Жыхар Гродна ўдарыў памежніка падчас затрымання, яму пагражае да сямі гадоў зняволення — ДПК

4 верасня, Позірк. Пра напад на памежніка падчас затрымання парушальніка паведаміла 4 верасня прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта (ДПК).
Інцыдэнт здарыўся ў Гродзенскім раёне ў ноч на 3 верасня.
Адзначаецца, што затрыманыя трое жыхароў абласнога цэнтра,”адзін са зламыснікаў аказаў супраціў вайскоўцу і ўдарыў яго”.
ДПК удакладняе, што паблізу месца выяўлення парушальнікаў “знаходзілася аўто з аэрастатычным шарам і 20 балонаў з газам”.
“У дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне памежнага рэжыму і невыкананне законных патрабаванняў службовай асобы пры выкананні абавязкаў. Ім пагражае штраф да 100 базавых велічынь (4.200 рублёў) альбо грамадскія працы або адміністрацыйны арышт”, — гаворыцца ў паведамленні.
У дачыненні да нападніка праводзіцца праверка паводле ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак), яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Раней паведамлялася, што двое “датычных да супрацьпраўнай дзейнасці” мужчын затрыманыя 29 жніўня ў Гродзенскім раёне. Адзін з іх спрабаваў уцячы.
“Паблізу месца затрымання мужчын знойдзены аўтамабіль. На ім правапарушальнікі перамяшчалі 37 балонаў з газам і аэрадынамічныя шары”, — гаварылася ў прэс-рэлізе ДПК.
2 жніўня памежнікі затрымалі ў Гродзенскім раёне мужчыну з “абсталяваннем для ажыццяўлення супрацьпраўнай дзейнасці”. “На месцы затрымання ў гаспадарчых пабудовах былі знойдзеныя 50 балонаў з газам, 18 аэрастатычных шароў і 12 GPS-навігатараў”, — гаварылася ў паведамленні ведамства.
Падобнае абсталяванне выкарыстоўваецца для дастаўкі кантрабанды ў ЕС, як правіла, цыгарэт.
За першую палову 2025 года ў Літве затрымана і вынята больш за 805 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт, дастаўленых з Беларусі паветраным шляхам.
У 2024 годзе і першай палове 2025-га было распачата 20 дасудовых расследаванняў па фактах перавозкі кантрабанды пры дапамозе метэазондаў ці дронаў.
“У агульнай складанасці 34 асобам выстаўленыя абвінавачанні ў рамках дасудовага расследавання такога кшталту. Яшчэ адным значным вынікам гэтага года сталі дзесяць крымінальных спраў, якія цяпер разглядаюцца або ўжо разгледжаны ў судах”, — паведамляла літоўская пракуратура.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі павялічваецца колькасць дзяцей з праблемамі зрокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў ступень зносу асноўных сродкаў павялічылася на 1,6 працэнтнага пункта (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМінулым днём Літва зафіксавала рэкордную за апошнія гады колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка