Мінабароны паведаміла пра гібель вайскоўца пры дэсантаванні з самалёта (дапоўнена)

4 верасня, Позірк. Пра гібель вайскоўца Узброеных сіл паведамляе Міністэрства абароны.
Загінулы навучаўся на 3-м курсе аднаго з факультэтаў Ваеннай акадэміі, меў неаднаразовы вопыт дэсантавання, адзначае ведамства.
Паводле папярэдняй інфармацыі, “праз няштатную сітуацыю ў паветры падчас дэсантавання з самалёта Ан-2 на адным з палігонаў вайсковец атрымаў траўму, несумяшчальную з жыццём”.
Мінабароны паведаміла пра пачатак праверкі па факце гібелі вайскоўца, абставіны высвятляюцца камісіяй ведамства сумесна са Следчым камітэтам.
Заяўляецца, што на месца здарэння “выехаў асабіста намеснік міністра абароны”.
“Ход правядзення праверкі — на асабістым кантролі міністра абароны”, — гаворыцца ў паведамленні.
Мінабароны не паведаміла, дзе канкрэтна адбылося надзвычайнае здарэнне.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на 40% менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з кіраўніком Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта новыя механізмы супрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



