У Латвіі на мяжы з Беларуссю выяўленыя аэрастаты з кантрабанднымі цыгарэтамі
8 верасня, Позірк. Два метэазонды, да якіх былі прывязаныя скруткі з 60 тыс.цыгарэт “NZ Gold“ з беларускімі акцызнымі маркамі, выяўленыя 8 верасня памежнікамі Малінаўскай воласці Аўгшдаўгаўскага краю Латвіі (мяжуе з Беларуссю), паведаміла Дзяржаўная памежная ахова балтыйскай дзяржавы.
Распачата крымінальная справа па арт. 221 Крымінальнага закона краіны за незаконны абарот тытунёвых вырабаў, учынены ў буйным памеры.
6 верасня паведамлялася, што гродзенскія пагранічнікі, абапіраючыся на аператыўную інфармацыю, знайшлі двума днямі раней у прыграніччы беспілотнікі і прадметы, прызначаныя для “супрацьпраўнай дзейнасці”.
Дакладная лакацыя не была ўказана, аднак паколькі да “мерапрыемстваў па спыненні парушэння заканадаўства” прыцягнулі ў тым ліку супрацоўнікаў АУС Гродзенскага райвыканкама, можна меркаваць, што размова аб Гродзенскім раёне, які мяжуе з Польшчай і Літвой.
Заяўлялася, што гэта чацвёрты за тыдзень выпадак выяўлення беспілотнікаў у прыграніччы.
У апошні час дроны і аэрастаты актыўна выкарыстоўваюць кантрабандысты для дастаўкі ў ЕС нелегальных грузаў, як правіла, цыгарэт.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека