Мінск 19:02

Колькасць “экстрэмісцкіх фарміраванняў” вырасла да 310

Будынак КДБ у Мінску
Фота: tut.by

10 верасня, Позірк. Камітэт дзяржбяспекі дадаў у спіс “экстрэмісцкіх фарміраванняў” арганізацыю “Беларусы Адэсы” / “атрад імя Іллі “Літвіна” — Адэса”, а таксама праекты “Belarus Tomorrow” і “Opr by”, вынікае з абноўленага пераліку на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле звестак КДБ, да першай арганізацыі мае дачыненне Барыс Раменьчыкаў, “экстрэмісцкімі” прызнаныя адпаведны тэлеграм-канал і старонка ў сетцы “Фэйсбук”.

Датычнымі да “Belarus Tomorrow” (медыяпраект, пачаў працу ў сакавіку 2024 года) названыя медыяменеджары і журналісты Аляксей Дзікавіцкі, Павел Свярдлоў, Павел Марыніч і Дзмітрый Новікаў. Да “экстрэмісцкіх” аднесеныя сайт праекта, а таксама яго старонкі ў месенджары “Тэлеграм”, сацсетках “Інстаграм”“, Х, “ЦікТок” і “Фэйсбук”.

Да “Opr by”, паводле сцвярджэння КДБ, датычныя Аляксандр Касінскі, Анатоль Запольскі-Доўнар, Віталь Броўка і Віталь Супрановіч. “Экстрэмісцкі” статус прысвоены адпаведнаму тэлеграм-каналу.

У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў”, якія сумесна вядуць КДБ і МУС, цяпер 310 пазіцый.

Падзяліцца: