На мяжы з Украінай адкрылі трэцюю з пачатку года пагранзаставу, яна размешчана на беразе Дняпра

10 верасня, Позірк. Новы комплекс заставы “Асарэвічы” адкрыты 10 верасня на ўчастку Гомельскай пагранічнай групы ў Брагінскім раёне, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт (ДПК).
У адкрыцці заставы прынялі ўдзел старшыня ДПК Канстанцін Моластаў, старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко і памочнік Аляксандра Лукашэнкі — інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч.
Начальнік Гомельскай пагранічнай групы Дзмітрый Віннікаў заявіў, што застава “Асарэвічы” “з’яўляецца сучасным комплексам будынкаў і збудаванняў, дзе створаныя ўсе ўмовы для службы, размяшчэння, побыту асабістага складу”. Ён выказаў упэўненасць, што комплекс “дазволіць узмацніць ахову дзяржаўнай мяжы на паўднёвым кірунку”.
Як адзначаецца, камандзір “памежнага судна” Максім Цярэшчанка паведаміў, што застава “праходзіць па рачным участку беларуска-ўкраінскай мяжы”. Памежнікі, паводле яго слоў, патрулююць раку Днепр “з мэтай выяўлення асоб, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу, выяўлення прыкмет падрыхтоўкі да парушэння дзяржаўнай мяжы”. “На берагавой водмелі мы знаходзім сляды, калі парушальнікі перайшлі мяжу, і ў далейшым затрымліваем гэтых парушальнікаў і дастаўляем на памежную заставу”, — сказаў Цярэшчанка.
29 чэрвеня Моластаў заявіў, што да канца года ў Беларусі будуць уведзеныя ў эксплуатацыю шэсць новых пагранічных застаў з вайсковымі гарадкамі. 10 верасня ён адзначыў, што комплекс “Асарэвічы” стаў трэцім.
Гаворачы аб становішчы на мяжы з Украінай, кіраўнік ДПК у чэрвені сказаў, што яна “не тое, што трывожная, а звыкла напружаная, пачынаючы ад правакацыйных дзеянняў <…> [украінскага боку] і завяршаючы блакаваннем міждзяржаўных інтарэсаў”.
“У адпаведнасці са становішчам ёсць рашэнне — планамерна мы павышаем шчыльнасць аховы дзяржаўнай мяжы. У першую чаргу шляхам стварэння новых падраздзяленняў, будаўніцтва новых вайсковых гарадкоў, пагранічных застаў на паўднёвым кірунку”, — сказаў тады Моластаў.
20 сакавіка на ўчастку Гомельскай памежнай групы была адкрытая пагранічная застава “Сямёнаўка”.
11 сакавіка ДПК паведамляў аб адкрыцці на мяжы з Украінай у Гомельскай вобласці памежнай заставы “Нароўля”.
Працягласць мяжы паміж Беларуссю і Украінай складае 1.084,2 км, з іх 758,3 км на сухапутным участку, 325,9 км — па рэках Днепр, Сож і Прыпяць, каля 120 км — у зоне адчужэння каля Чарнобыльскай АЭС.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой улады ў Мінску падтрымліваюць Крэмль. У пачатку вайны расійскія войскі ўварваліся на ўкраінскую тэрыторыю ў тым ліку з боку Беларусі. Пасля таго як захопнікі былі выгнаныя з паўночнай часткі Украіны, вайскоўцы пачалі мініраваць тэрыторыю, якая прымыкае да беларускай мяжы, узводзіць абарончыя збудаванні.

- Эканоміка
- Бяспека, ГрамадстваНовыя праграмы ў галіне метэаралогіі ў рамках Саюзнай дзяржавы не падтрыманыя — прадстаўнік БелгідраметаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаз'явах, інфармаванне стала ранейшым на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
