Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць запатрабаваць вызвалення Статкевіча

15 верасня, Позірк. З заклікам запатрабаваць вызвалення старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” (не зарэгістраваная) Мікалая Статкевіча звярнулася да міжнароднай супольнасці дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“На мінулым тыдні кандыдат у прэзідэнты [на выбарах 2010 года] адмовіўся ад прымусовай дэпартацыі пасля вызвалення разам з іншым 51 палітвязнем, — напісала палітык 15 верасня на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. — Як паведамляе “Наша Ніва”, Мікалай Статкевіч быў знойдзены ў папраўчай калоніі ў Глыбокім”.
11 верасня ў Мінску адбылася сустрэча намесніка спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Украіне Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам, пасля якой стала вядома пра вызваленне і фактычную дэпартацыю 51 зняволенага (у тым ліку 14 замежных грамадзян). Яшчэ адзін — апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч — на мяжы з Літвой адмовіўся пакідаць Беларусь. З тае пары дакладнай інфармацыі пра яго лёс няма.
Разам з тым 15 верасня “Наша Ніва” са спасылкай на ўласныя крыніцы заявіла, што Статкевіч знаходзіцца ў калоніі № 13 у Глыбокім (Віцебская вобласць).
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру “Вясна”, менавіта там палітвязень адбываў пакаранне — 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму.
З лютага 2023 года Мікалая Статкевіча ўтрымліваюць без сувязі з роднымі і навакольным светам (рэжым інкамунікада).
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



