У другім чытанні ўхвалены законапраект, які абмяжоўвае права на прадастаўленне пазыкаў
16 верасня, Позірк. Законапраект “Аб змяненні законаў па пытаннях прадстаўлення пазыкаў” прыняты ў другім чытанні 16 верасня дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Як паведаміла прэс-служба палаты, праектам прадугледжваецца “ўстанаўленне забаронаў на прадстаўленне пазыкаў фізічным асобам ІП і юрасобамі, што не ажыццяўляюць мікрафінансавую дзейнасць, за выключэннем пазыкаў уласным работнікам”.
Таксама накладаецца забарона на выдачу “пазыкаў у замежнай валюце паміж фізічнымі асобамі, у эквіваленце замежных валют ці ва ўмоўных грашовых адзінках (за выключэннем блізкіх сваякоў)”.
Акрамя таго, дакумент прадугледжвае забарону на пазыкі пад заклад адзінага жылога дома (кватэры).
Уводзяцца абмежаванні ў памерах працэнтаў і няўстойкі (штрафу, пені), што спаганяюцца па дамовах пазыкі паміж фізічнымі асобамі.
Устанаўліваецца забарона “на выкарыстанне ў рэкламе рэкламадаўцаў, якія не з’яўляюцца мікрафінансавымі арганізацыямі, у тым ліку ў іх найменнях, слоў “пазыка”, “мікрапазыка”, “мікрафінансаванне”, “грошы ў доўг” ці вытворных ад гэтых слоў”.
Падчас прыняцця законапраекта ў першым чытанні распрацоўшчыкі дакумента заяўлялі, што закладзеныя ў ім меры “дазволяць павысіць давер насельніцтва да банкаў і іншых фінансавых арганізацый, знізіць даўгавую нагрузку на спажыўцоў, забяспечыць абарону іх правоў і законных інтарэсаў”.
Гэта, як сцвярджалася, таксама будзе садзейнічаць “узмацненню барацьбы з нядобрасумленнымі пазыкадаўцамі, абароне правоў і маёмасных інтарэсаў грамадзян, а таксама скараціць колькасць зваротаў, што змяшчаюць скаргі на няякаснае наданне паслуг”.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства