Беларусь і Венесуэла разглядаюць магчымасці наладзіць прамыя авіязносіны — МЗС

18 верасня, Позірк. “Стан супрацы” ў галіне “забеспячэння авіяцыйных зносін” абмеркавалі 17 верасня амбасадар Беларусі ў Венесуэле Дзмітрый Дзеравінскі і міністр транспарту гэтай дзяржавы ў Паўднёвай Амерыцы Рамон Селясціна Веласкес Арагуаян, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Паводле інфармацыі МЗС, суразмоўцы “разгледзелі магчымасці наладжвання прамых авіярэйсаў паміж Мінскам і Каракасам з арганізацыяй перавозак як пасажыраў, так і грузаў”. Яны таксама ўзгаднілі “правядзенне ў бліжэйшай перспектыве шэрага сумесных мерапрыемстваў для ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння ў гэтай сферы”.
Пра тое, што магчымасць арганізацыі прамога рэйса паміж Каракасам і Мінскам пры ўдзеле венесуэльскай авіякампаніі Conviasa “вельмі сур’ёзна прапрацоўваецца”, 16 кастрычніка 2023 года заяўляў журналістам Сяргей Алейнік, які займаў тады пасаду кіраўніка МЗС, па выніках сустрэчы ў Мінску з венесуэльскім калегам Іванам Хілем Пінта.
27 жніўня 2025 года кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура, прымаючы ад Дзеравінскага даверчыя граматы, заявіў пра гатоўнасць развіваць стасункі з Беларуссю ў “шырокім спектры кірункаў”.
Паводле сцвярджэння беларускага МЗС, палітык назваў ролю Аляксандра Лукашэнкі “значнай” ва ўмацаванні міждзяржаўнага дыялогу, а пазіцыю афіцыйнага Мінска “паслядоўнай” і “скіраванай на забеспячэнне стабільнасці і развіцця краіны”.
Мадура падзякаваў Мінску за падтрымку ў кантэксце “актуальнага рэгіянальнага парадку дня” і пацвердзіў “намер наведаць з візітам” Беларусь.
Рэжым Лукашэнкі з’яўляецца саюзнікам венесуэльскага.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


