Беларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн у студзені — жніўні 2025 года на тэрыторыі былога СССР

19 верасня, Позірк. Беларусь з паказчыкам 5,29% заняла чацвёртае месца ў росце спажывецкіх коштаў за студзень — жнівень 2025 года на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак нацыянальных органаў статыстыкі.
Наперадзе Казахстан (8,8%), Эстонія (6,1%) і Украіна (6%). У першай пяцёрцы таксама Кыргызстан (5,1%).
У жніўні цэны ў Беларусі знізіліся на 0,26% — трэці паказчык пасля Расіі (-0,4%) і Малдовы (-0,36%).
Для параўнання: у Польшчы цэны ў жніўні не змяніліся, з пачатку года — павялічыліся на 2,2%.
У 2024 годзе спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 5,16% (сёмае месца на тэрыторыі былога СССР), у 2023-м — на 5,84% (пятае), у 2022-м — на 12,83% (дзявятае), у 2021-м — на 9,97% (таксама дзявятае), у 2020-м — на 7,36% (пятае), за апошнія пяць гадоў (2020-2024) — на 48,27%, з улікам васьмі месяцаў 2025 года — на 56,11%.
Больш падрабязная статыстыка даступная падпісчыкам “Позірк+” (калі гэтая спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн у студзені — жніўні 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка