На думку ідэолагаў Лукашэнкі, Польшчу “засмучае дагэтуль”, што яна страціла “халопаў у асобе беларусаў“
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 18 верасня 2025 года ў 22:17
18 верасня, Позірк. “Мы аб’ядноўвалі спрадвечныя землі, а Польшча губляла калоніі і халопаў у асобе беларусаў, што яе вельмі засмуціла і засмучае дагэтуль“. Такое сцвярджэнне змяшчаецца ў матэрыялах для інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, распрацаваных для вераснёўскага “адзінага дня інфармавання насельніцтва“ супрацоўнікамі НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры прэзідэнце.
“Інфармаванне” праводзіцца ў трэці чацвер кожнага месяца, які ў верасні выпадае на 18 верасня — наступны пасля афіцыйнага свята “Дзень народнага адзінства“, якое адзначаецца з 2021 года, у гонар аб’яднання ўсходняй і заходняй частак БССР. 17 верасня 1939 года Чырвоная армія ў адпаведнасці з пактам Молатава-Рыбентропа ўступіла ў Заходнюю Беларусь, якая на той момант належала Польшчы. Сама Польшча з 1 верасня адбівала агрэсію гітлераўскай Германіі.
Для ідэалагічнай апрацоўкі насельніцтва прыцягваюцца ідэолагі і прадстаўнікі ўсіх галін улады пры дэклараванай у Канстытуцыі іх незалежнасці. Матэрыялы распрацоўваюцца асобна для моладзі, інтэлігенцыі і работнікаў “прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі“.
У вераснёўскіх метадычках з заяўленай тэмай “Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды“ сцвярджаецца, што Беларусь “захоўвае не толькі добрасуседскія стасункі, але застаецца адкрытай для знешняга свету, не раз заклікала да аднаўлення сяброўскага і канструктыўнага дыялогу, у тым ліку па лініі органаў пагранічнай службы”. “Але, на жаль, адказу і жадання аднавіць канструктыўны дыялог ад нашых суседзяў не паступае. Больш за тое, замежныя грамадзяне, як правіла, атрымліваюць цалкам скажоную карцінку пра Беларусь, пачынаючы з афіцыйных і заканчваючы рознымі прапагандысцкімі крыніцамі“, — гаворыцца ў матэрыялах.
Пра тое, што Аляксандр Лукашэнка не раз публічна адмаўляўся змагацца з нелегальнай міграцыяй праз беларускую тэрыторыю ў Еўрасаюз, што вымусіла суседзяў адгароджвацца платамі і закрываць пункты пропуску, ідэолагі Акадэміі кіравання не згадваюць.
Гл. таксама па тэме:
У метадычцы да “дня народнага адзінства“ ідэолагі называюць карту паляка “таўром, якім пазначаюць быдла” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)
Лукашенко решил бить “неблагодарных“ поляков историей. Только вот историк из него еще тот (на рускай мове)


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
