Мінск 15:31

Долар і расійскі рубель патаннелі на таргах БВФБ 22 верасня

Ілюстрацыйнае фота: sana.sy

22 верасня, Позірк. Амерыканская і расійская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 верасня 2025 года.

Курс долара знізіўся да 3,0402 рубля (-0,09%; -0,0028), расійскага рубля — да 3,6331 за 100 (-0,18%; -0,0065).

Каціроўка еўра вырасла да 3,5835 (+0,38%; +0,0135), кітайскага юаня — да 4,2696 за 10 (+0,31%; +0,0133).

На мінулым працоўным тыдні (15–19 верасня) долар патаннеў на 1,26% (з 3,0818 да 3,043), еўра — на 0,59% (з 3,5911 да 3,57), юань — на 1,07% (з 4,3025 да 4,2563 за 10); расійскі рубель падаражэў на 0,35% (з 3,6268 да 3,6396 за 100).

9 верасня Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з апаратам Нацыянальнага банка і кіраўніцтвам банкаў падкрэсліў, што “сітуацыя на валютным рынку павінна заставацца кантраляванай”. “Пры гэтым па-ранейшаму неабходна не дапускаць празмернай валацільнасці абменнага курсу нацыянальнай валюты”, — сказаў ён.

Афіцыйны курс даляра ў Беларусі за студзень — жнівень 2025 года знізіўся на 14,3% (з 3,4735 да 2,9769 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 ліпеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: