Раненні сярэдняй цяжкасці ў Крыме атрымалі двое беларусаў — МЗС

22 верасня, Позірк. Міністэрства замежных спраў пацвердзіла інфармацыю пра тое, што напярэдадні ў Крыме пацярпелі грамадзяне Беларусі.
“Згодна з удакладненымі звесткамі, двое пацярпелых атрымалі раненні сярэдняй ступені цяжкасці, — цытуюць дзяржСМІ знешнепалітычнае ведамства. — Беларускія дыпламаты знаходзяцца ў пастаянным кантакце з праваахоўнымі органамі і медыцынскімі ўстановамі. Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь трымае сітуацыю на асаблівым кантролі. Пры неабходнасці грамадзянам будзе аказаная ўсебаковая падтрымка“.
Пра тое, што грамадзяне Беларусі маюцца сярод 13 пацярпелых, якія паступілі ў Ялцінскі шматпрофільны медыцынскі цэнтр Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва РФ пасля атакі беспілотнікаў 21 верасня, раней паведаміла ў сваім тэлеграм-канале Яніна Паўленка — “кіраўнік адміністрацыі” горада, які знаходзіцца ў анексаваным Расіяй Крыме.
Расія анексавала ўкраінскія тэрыторыі — Аўтаномную Рэспубліку Крым і горад Севастопаль — у 2014 годзе. Праезд замежнікаў у Крым не праз яе тэрыторыю Украіна лічыць парушэннем заканадаўства.
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



