У Смаргонскім раёне знойдзены муміфікаваны труп зніклага без вестак мужчыны
24 верасня, Позірк. Аб устанаўленні асобы памерлага мужчыны паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Муміфікаваны труп быў знойдзены ў сутарэнным памяшканні ў Смаргонскім раёне (Гродзенская вобласць).
“На знаходку натрапілі муж і жонка, якія наводзілі парадак у падвальным памяшканні жылога дома, набытага зусім нядаўна, — гаворыцца ў рэлізе. — Ідэнтыфікаваць асобу памерлага адразу не ўдалося з-за адсутнасці якіх-небудзь дакументаў пры ім”.
Нягледзячы на дэфармацыю папілярных узораў і высыханні скурных пакроваў, судоваму эксперту ўдалося атрымаць узоры адбітка пальца для параўнальнага даследавання.
“Па выніках судовай дактыласкапічнай экспертызы ўстаноўлена, што загінуўшым з’яўляецца жыхар Смаргонскага раёна, 1975 года нараджэння, які раней лічыўся без вестак прапаўшым. Пасля ўстаноўлены сваякі памерлага, якім паведамілі аб яго смерці”, — зазначае ГКСЭ.
Следчы камітэт праводзіць праверку.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Гродне і Нарачы мінулым днём зафіксаваныя тэмпературныя рэкордыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–9 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



