У Мінскім раёне затрыманы мужчына з марыхуанай, узбуджаная крымінальная справа
25 верасня, Позірк. Аб затрыманні ў вёсцы Прылессе Мінскага раёна мужчыны 1988 года нараджэння паведаміў 25 верасня Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ).
Адзначаецца, што падчас агляду яго аўтамабіля быў знойдзены і канфіскаваны празрысты палімерны пакет з “рэчывам расліннага паходжання зялёнага колеру з рэзкім пахам”.
Экспертыза ўстанавіла, што канфіскаванае рэчыва з’яўляецца марыхуанай — “небяспечным наркатычным сродкам, які не выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах”, гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначае ДКСЭ, затрыманы патлумачыў, што расліннае рэчыва ён набыў “для асабістага ўжывання”.
У дачыненні да мужчыны ўзбуджаная крымінальная справа.
За першыя шэсць месяцаў 2025 года колькасць асуджаных паводле “антынаркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса (327–332) павялічылася на 2,9% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, вынікае са статыстычных даных на сайце Вярхоўнага суда.
У студзені — чэрвені за здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, асуджана 1.092 чалавекі, за першую палову 2024-га — 1.061.
З гэтай колькасці паводле арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) асуджана 1.005 чалавек, або 92% (за той жа леташні перыяд — 1.011, або 95,3%).
Паводле першай часткі згаданага артыкула вінаватымі прызнана 645 асоб (64,2% асуджаных паводле арт. 328). З іх да абмежавання волі прыгаворана 442, пазбаўлення волі — 79, арышту — 34, штрафу — 3.
Іншыя меры крымінальнай адказнасці (адтэрміноўка выканання пакарання, умоўнае непрымяненне пакарання, асуджэнне без прызначэння пакарання або вызваленне на падставе прыгавору ад адбывання пакарання) прымененыя ў дачыненні да 87 чалавек.
Колькасць непаўналетніх, асуджаных за “незаконны абарот наркотыкаў без мэты збыту” ў гадавым вымярэнні павялічылася ў 3,3 раза (13 за першую палову 2025 года супраць 4 за той жа перыяд 2024-га). Да абмежавання волі прыгаворана 7, арышту — 2; адтэрміноўку выканання пакарання атрымалі трое, умоўнае прымяненне пакарання — адзін.
Паводле ч. 2–5 ст. 328 у першым паўгоддзі 2025-га асуджана 360 асоб (35,8% прызнаных вінаватымі паводле гэтага крымінальнага артыкула). Пераважная большасць — 345 — пазбаўленая волі. Астатнія 15 асоб прыгавораныя да абмежавання волі (сем — у папраўчай установе адкрытага тыпу).
За “незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту” асуджана 27 непаўналетніх (пазбаўленне волі — 26, абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — 1).
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаСапраўдная нармалізацыя стасункаў з Польшчай будзе, калі Беларусь стане дэмакратычнай краінай — ДабравольскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля вызвалення палітвязняў патрэбныя дыялог і ціск, лічыць старшы палітычны дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка