Святлана і Сяргей Ціханоўскія выступяць на Варшаўскім форуме па бяспецы

27 верасня, Позірк. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на наступным тыдні выступіць на Варшаўскім форуме па бяспецы, сведчыць праграма міжнароднага мерапрыемства.
У першы дзень форуму, 29 верасня, палітык, прадстаўленая як кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета, возьме ўдзел у дыскусіі “Надзея пад ціскам: дэмакратычная барацьба Беларусі”. Разам з дэмлідарам у якасці спікера заяўлены яе муж Сяргей Ціханоўскі (“беларускі апазіцыйны лідар”).
Мадэраваць дыскусію будзе Лінас Лінкявічус — некалі міністр абароны Літвы (1993–1996, 2000–2004), кіраўнік прадстаўніцтва краіны ў НАТО (1997–2000, 2005–2011), амбасадар у Беларусі (2012), міністр замежных спраў Літвы (2012–2020), а цяпер амбасадар у Швецыі (з 2023 года). З’яўляецца членам міжнароднай наглядальнай рады Варшаўскага форуму па бяспецы.
У другі дзень форуму, 30 верасня, Ціханоўская выступіць на панэльнай дыскусіі “Нескароныя: барацьба за дэмакратычны суверэнітэт у варожым асяроддзі”. Яе суразмоўцы — пяты прэзідэнт Грузіі Саламе Зурабішвілі, мэр Варшавы і кандыдат на выбарах прэзідэнта Польшчы ў 2025 годзе Рафал Тшаскоўскі, а таксама Аляксандра Матвійчук — кіраўніца украінскага Цэнтра грамадзянскіх свабод (арганізацыя стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру за 2022 год разам з беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім і расійскім праваабарончым цэнтрам “Мемарыял”).
Размову будзе мадэраваць намеснік старшыні праўлення нямецкага рэгіянальнага аддзялення фонду “Адкрытае грамадства” Даніэль Сакс (Швецыя).
У гэты ж дзень — без удзелу прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл — адбудзецца круглы стол “Агенты хаосу: расійская і беларуская кагнітыўная вайна і прыхаваныя аперацыі супраць Захаду”.
У ім возьмуць удзел прэм’ер-міністр Малдовы ў 2021–2023 гадах, член наглядальнай рады малдаўскага Нацбанка Наталля Гаўрыліта, віцэ-спікер парламента Латвіі Занда Калніня-Лукашэвіца, дырэктар падраздзялення інавацый, гібрыдных пагроз і кіберабароны НАТО Нікас Лоўтас, кіраўнік Бюро нацбяспекі Польшчы ў лютым — жніўні 2025 года Дарыюш Лукоўскі, старшыня Камітэта па замежных справах у парламенце Эстоніі Марка Міхкельсан, сустаршыня дэлегацыі Францыі ў ПА НАТО Наталля Пузірэф, даследчыца ў Каледжы абароны НАТО Алеся Вінгас дэ Соўза (Італія), член праўлення фонду Kultura Liberalna Караліна Вігура (Польшча).
Мадэратарам дыскусіі выступіць Мацей Букоўскі — кіраўнік праграмы “Энергетыка і ўстойлівасць” у Фондзе Казіміра Пулаўскага (Польшча).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Чыкага заклікала адрадзіць веру ў дэмакратыю і прыхільнасць да свабоды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі колькасць грамадзян сталага веку за год павялічылася на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПрызнанне ахвяр рэпрэсій палітвязнямі з'яўляецца "безумоўным дабром" — КасінераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка