Рыжанкоў папракнуў ААН у неэфектыўнасці, прадказаўшы ёй лёс Лігі нацый, калі арганізацыя не зменіцца

28 верасня, Позірк. Пра неэфектыўнасць Арганізацыі Аб’яднаных Нацый заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, выступаючы 27 верасня на агульных дэбатах Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, якія трансляваліся ў жывым эфіры.
Паводле слоў чыноўніка, ААН “застаецца цэнтральным элементам міжнароднага жыцця” праз яе “бясспрэчную легітымнасць, універсальнае членства і ўсёабдымны парадак дня”.
“Аднак мы назіраем, што прынцып універсальнасці сур’ёзна падарваны (асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі) тымі, хто настойліва спрабуе ператварыць ААН у інструмент для рэалізацыі сваіх інтарэсаў, прычым насуперак імкненню ўсяго чалавецтва”, — сцвярджае кіраўнік МЗС Беларусі.
Рыжанкоў заявіў, што ААН “утрымлівае планету ад новай сусветнай вайны”, паколькі яе ключавы механізм — Савет Бяспекі — “дазваляе вялікім дзяржавам абмяркоўваць пытанні вайны і міру за сталом, а не на полі бою”.
“Аднак, на жаль, гэты орган задзейнічаецца ўсё менш і менш. Яго ўплыў на сусветныя справы ўжо не той. І, скажам шчыра, ААН выявілася няздольнай прадухіліць многія крывавыя рэгіянальныя канфлікты сучаснасці — і чым далей, тым больш”, — сказаў міністр.
Паводле слоў беларускага чыноўніка, пад эгідай ААН “створана вялізная сетка міжнародных структур і распрацавана мноства прававых дакументаў”. Падобная інфраструктура павінна была б дазваляць эфектыўна ўзаемадзейнічаць “па ўсім спектры напрамкаў чалавечай дзейнасці”.
“Але калі прыгледзецца, толькі некаторыя з ААНаўскіх структур застаюцца сапраўды працоўнымі, рэальна выконваюць свае задачы, — сцвярджае ён. — Чаму ж так адбываецца? Ну, гэта відавочна. Арганізацыя павінна ісці ў нагу з часам. Гэта выклікае неабходнасць рэформы, пра якую гаварыў наш генеральны сакратар [Антоніу] Гутэрыш, і, перш за ўсё, Савета Бяспекі ААН”.
“Я кажу ў тым ліку пра пашырэнне катэгорыі пастаянных членаў [Саўбеза ААН] за кошт краін, якія сталі на шлях развіцця, — краін Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і Азіі. За восем дзесяцігоддзяў членскі склад арганізацыі павялічыўся ў разы, і многія дзяржавы, якіх пры ўтварэнні ААН нават не было на мапе свету, хочуць, каб іх меркаванне і голас улічвалі. І яны маюць на гэта права, бо сёння ёсць важнымі палітычнымі і эканамічнымі суб’ектамі. Яны справядліва чакаюць, што ААН будзе працаваць у інтарэсах усіх яе членаў і на ўмацаванне супрацы паміж імі, а не быць прыладай маніпуляцыі з боку асобных краін, у тым ліку для звядзення рахункаў з іншымі дзяржавамі”, — дадаў ён.
Беларусь, паводле слоў Рыжанкова, таксама бачыць праблему ў тым, што ААН “моцна заінструменталізаваная”.
Такім чынам, адзначыў міністр, калі ААН “зможа абнаўляцца разам з часам і быць бесстароннім форумам”, то яна “будзе запатрабаваная ўсімі — і моцнымі, і слабымі, і развітымі, і тымі, што развіваюцца”.
“У адваротным выпадку яе чакае лёс Лігі нацый (міжнародная арганізацыя, створаная пасля Першай сусветнай вайны ў тым ліку для прадухілення новых войн, але не даўшая рады гэтай задачы; пасля Другой сусветнай вайны была скасаваная на фоне стварэння ААН з больш шырокімі паўнамоцтвамі. — “Позірк”.). Беларусь гэтага не хоча, бо пакуль не бачыць альтэрнатывы ААН. Таму ў тым ліку сёння шчыра кажа пра гэтыя істытуцыйныя праблемы, для таго каб зразумець іх прыроду і выправіць”, — сказаў кіраўнік МЗС.
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія тры дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 14 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства



