Турчын заявіў пра “значныя цяжкасці” ў машынабудаванні, якое хваліў Лукашэнка
29 верасня, Позірк. Беларуская эканоміка сутыкаецца з вялікай колькасцю выклікаў, заявіў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын у інтэрв’ю на тэлеканале “Беларусь 1” (выйшла ў эфір 28 верасня).
У прыватнасці, падкрэсліў чыноўнік, галіна машынабудавання “адчувае значныя цяжкасці”: “Мы гістарычна заўсёды былі нацэленыя перш за ўсё на расійскі рынак. І, вядома, сітуацыя на рынку нашага бліжэйшага і найбуйнейшага партнёра не можа не адбівацца”.
Ён адзначыў, што экспарт — “гэта жорсткая, канкурэнтная барацьба”.
На яго думку, па некаторых галінах і прадпрыемствах неабходна знайсці “сістэмныя рашэнні”, якія б не змушалі ўлады “праз нейкі пэўны прамежак часу зноў прыходзіць і прасіць дзяржаўнай падтрымкі”. “[Патрэбныя] рашэнні, якія маглі даць вынік у сярэднетэрміновым перыядзе”, — падкрэсліў Турчын.
Кажучы пра інфляцыю, чыноўнік канстатаваў, што гэтае пытанне хвалюе людзей: “Вельмі важна знайсці баланс, каб празмерным рэгуляваннем мы не ставілі нашы прадпрыемствы ў не вельмі правільнае эканамічнае становішча”.
28 верасня Аляксандр Лукашэнка з нагоды Дня машынабудаўніка адзначыў, што прадукцыя галіны “запатрабаваная ва ўсіх кутках зямнога шара”.
З праведзенага “Позіркам” аналізу даных Белстата вынікае, што ўклад у агульны аб’ём валавога ўнутранага прадукту Беларусі машынабудаўнічай галіны ў першым паўгоддзі 2025 года склаў 5,1% — на 0,3 працэнтных пункта менш, чым годам раней (5,4%).
Удзельная вага стратных арганізацый апрацоўчай прамысловасці, у якую ўваходзіць машынабудаванне, за год павялічылася на 3,9 працэнтных пункта (з 18% за студзень — ліпень 2024-га да 21,9% за аналагічны перыяд 2025-га). Пры тым што ў цэлым па эканоміцы (без уліку суб’ектаў малога прадпрымальніцтва) доля стратных арганізацый за сем месяцаў у гадавым выражэнні вырасла на 3,1 п.п. (з 13,9% да 17%).
Запасы гатовай прадукцыі на складах прадпрыемстваў апрацоўчай прамысловасці ў грашовым выражэнні за год павялічыліся на 34% (з 8 млрд 314,37 млн да 11 млрд 139 млн 502 тыс.).
Буйныя прамысловыя прадпрыемствы — БелАЗ, БМЗ, МТЗ, МАЗ, а таксама канцэрны “Белнафтахім” і “Беллеспаперапрам” не выканалі заданні па пастаўках прадукцыі ў Расію. Пра гэта, паводле паведамлення беларускай амбасады ў Маскве, ішла гаворка 10 верасня на пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы па ажыццяўленні маніторынгу сітуацыі з пастаўкамі ў РФ.
“Нягледзячы на станоўчую дынаміку тэмпаў росту экспарту, адзначаныя негатыўныя тэндэнцыі па асобных таварных групах, невыкананне экспартных заданняў асобнымі дзяржаўнымі органамі і прадпрыемствамі”, — гаварылася ў прэс-рэлізе.
Як паведамляў “Позірк”, спажывецкія цэны ў жніўні 2025 года знізіліся на 0,3%, у параўнанні са снежнем 2024-га выраслі на 5,3%, у гадавым вымярэнні (да жніўня 2024 года) павялічыліся на 7,2%.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю пастановай № 4 ад 27 студзеня вызначыла паказчыкі штомесячнага (з нарастаннем) дапушчальнага павелічэння цэн: у студзені цэны не павінны былі вырасці больш, чым на 0,7% (па факце — +0,7%), па выніках студзеня — лютага — на 1,9% (+2%), студзеня — сакавіка — на 2,2% (+2,8%), студзеня — красавіка — на 2,7% (+3,8%), студзеня — траўня — на 3% (+4,5%), студзеня — чэрвеня — 3,3% (5,4%), студзеня — ліпеня — 3,4% (5,6%), студзеня — жніўня — 3,4% (5,3%).
Далей: студзеня— верасня — 3,7%, студзеня — кастрычніка — 4,1%, студзеня — лістапада — 4,4%, студзеня — снежня — 5% (гэтая адзнака з’яўляецца зацверджанай Лукашэнкам на 2025 год).
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 29 верасня — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаЧарга грузавікоў на мяжы з Польшчай змяншаецца дастаткова хутка — кіраўнік ДМКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка