Качанава: Механізмы, якія матывуюць людзей да працы, не прапанаваныя дагэтуль

30 верасня, Позірк. У Беларусі працягваюць вяртацца да пытання працаўладкавання ўсіх грамадзян, якое Аляксандр Лукашэнка ўзнімаў яшчэ ў 2020 годзе, прызнала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу (СР НС) Наталля Качанава 30 верасня на пасяджэнні Мінаблвыканкама.
Паводле інфармацыі прэс-службы СР НС, тэмай пасяджэння сталі “прынятыя меры па ўключэнні ў эканоміку Мінскай вобласці незанятага працоўнага насельніцтва”.
“Механізмы, якія дазволілі б матываваць людзей да працы, дагэтуль мы не прапанавалі, а трэба прапанаваць, — сказала Качанава. — І мы часта, сустракаючыся з людзьмі, пра гэта ўвесь час кажам: вось вам хатняе заданне, вы прапануеце, што трэба сёння зрабіць, каб матываваць людзей да працы”.
7 снежня 2020 года Лукашэнка загадаў “неадкладна на мясцовым узроўні (старшыням аблвыканкамаў перш за ўсё і Мінскаму гарвыканкаму) заняцца працаўладкаваннем беспрацоўных”, а таксама “неадкладна паставіць на ўлік усіх дармаедаў, якія боўтаюцца і прымусіць іх працаваць”.
“Паўтараю, як бы непапулярна гэта ні гучала: сёння той, хто не працуе, соўгаецца, — гэта не проста пратэстун на вуліцы, гэта будучы злачынец, які падкідвае нам штодзень, штотыдзень, штомесяц злачынства, і мы выдаткоўваем вялізныя грошы для раскрыцця гэтых злачынстваў, а потым некаторых яшчэ трымаем у месцах не такіх далёкіх”, — заявіў палітык.
У 2015 годзе быў прыняты дэкрэт № 3 “Аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства”. Паводле задумкі ўладаў, ён мусіў садзейнічаць занятасці. У 2017 годзе, калі адпаведныя катэгорыі грамадзян сталі атрымліваць з дзяржорганаў лісты з патрабаваннем “кампенсацыі дзяржаўных выдаткаў”, у многіх гарадах пачаліся масавыя пратэсты — “маршы недармаедаў”. У выніку дакумент быў адпраўлены на дапрацоўку.
У студзені 2018 года быў падпісаны дэкрэт № 1 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”, які адкарэктаваў дэкрэт № 3. У базу “дармаедаў” тады ўнеслі каля паўмільёна чалавек.
З 1 студзеня 2019 года працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, аплачваюць частку камунальных паслуг у поўным аб’ёме.
Пасля жніўня 2020 года з Беларусі, баючыся рэпрэсій, выехалі дзясяткі тысяч чалавек. У апошнія гады колькасць занятых у беларускай эканоміцы скарачаецца на дзясяткі тысяч чалавек штогод.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваІнстытут генетыкі і цыталогіі НАН выявіў дзесяць генаў, якія спрыяюць даўгалеццю беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Часам нас называюць апазіцыяй — даводзіцца прасіць выкарыстоўваць правільныя словы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: У нас ёсць зносіны нават з людзьмі вакол Лукашэнкі, усе разумеюць, што сітуацыю трэба мяняцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаБольш за 90% кантрафактных тавараў увозіцца ў Беларусь з КітаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць за паліўна-энергетычныя рэсурсы перавышае 1 млн рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка