Ціханоўская падзялілася з пятым прэзідэнтам Грузіі Зурабішвілі досведам пабудовы альтэрнатыўных дэмакратычных інстытутаў

30 верасня, Позірк. Досведам пабудовы альтэрнатыўных дэмакратычных інстытутаў падзялілася з пятым прэзідэнтам Грузіі Саламэ Зурабішвілі кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская.
Сустрэча палітыкаў адбылася 30 верасня на палях Варшаўскага форума па бяспецы, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
На сустрэчы з Зурабішвілі Ціханоўская сярод іншага “закранула праблемы беларусаў у Грузіі”, абмеркавала з суразмоўцай “узаемадзеянне на міжнароднай арэне”.
Беларускі палітык “выказала словы салідарнасці з грузінскім народам і падтрымкі ўсім, хто бачыць Грузію свабоднай, незалежнай і еўрапейскай дзяржавай”. Ціханоўская адзначыла “ролю грамадзянскай супольнасці, а таксама палітычных лідараў” — такіх, як Зурабішвілі, якая “падтрымала грузінскае грамадства ў такі складаны для яго час”.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года прыхільнікі перамен заснавалі ў замежжы шэраг дэмакратычных інстытутаў — Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйную раду. Апошнія два пазіцыянуюцца як свайго роду ўрад і парламент.
Дзейным — шостым — прэзідэнтам Грузіі дэ-факта з’яўляецца Міхеіл Кавелашвілі. Апазіцыя і папярэдніца Кавелашвілі Саламэ Зурабішвілі не прызнаюць яго легітымным кіраўніком дзяржавы. Вядомага ў мінулым футбаліста, чэмпіёна Расіі, увосені 2024 года абраў парламент, куды адмовіліся ўваходзіць апазіцыйныя партыі, яны лічаць, што апошнія парламенцкія выбары былі сфальсіфікаваны на карысць “Грузінскай мары” прарасійскага алігарха Бідзіны (Барыса) Іванішвілі.
Амаль год у краіне штодзённа праходзяць акцыі пратэсту рознага фармату і масавасці. 4 кастрычніка 2025 года пройдуць мясцовыя выбары, абстаноўка зноў накаляецца. Пры гэтым метады барацьбы з апазіцыяй у Грузіі ўсё больш нагадваюць беларускія.
Грузія была адной з асноўных краін, куды эмігравалі беларусы, якія баяліся рэпрэсій на радзіме пасля няўдалых масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Паводле даных МУС Грузіі, на 1 студзеня 2025 года ў краіне пражывала 12.808 імігрантаў з беларускім грамадзянствам. За апошнія чатыры гады ў Грузію ўехала 20.952 беларусаў (11.005 мужчын, 9.947 жанчын), выехала — 8.144 (4.406, 3.738).
Улады краіны не задаволілі ніводнага хадайніцтва беларускіх грамадзян аб наданні прытулку. Аднак тыя могуць бесперапынна знаходзіцца ў краіне цягам года. Пасля гэтага, каб абнуліць тэрмін, неабходна выехаць на любы перыяд часу. Назад пускаюць не ўсіх. У зоне рызыкі, перш за ўсё, тыя, хто праяўляе публічную палітычную актыўнасць.
1 кастрычніка 2025 года ў Грузіі набудуць моц папраўкі, якія тычацца замежнікаў. У прыватнасці, абноўлены Кодэкс адміністрацыйных правапарушэнняў прадугледжвае падвышаныя штрафы і часовую забарону на ўезд для замежнікаў, якія парушылі тэрміны легальнага знаходжання ў краіне. Змены ў Крымінальны кодэкс дазволяць судам прызначаць дэпартацыю замежным грамадзянам, якія здзейснілі злачынствы ў Грузіі, разам з забаронай на ўезд.
- ПалітыкаСа сродкаў МГФ на прыём дэпартаваных у снежні палітвязняў выдаткавана больш за 200 тыс. еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на сустрэчы з Наўроцкім: Беларусы пройдуць свой шлях да свабоды, як яго калісьці прайшла ПольшчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю па выніках 11 месяцаў 2025 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь восьмы месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка



