У Расіі накіраваная на знішчэнне яшчэ адна ўвезеная з Беларусі партыя насення

11 лютага, Позірк. Каля 10,5 тыс. завезеных з тэрыторыі Беларусі ў Смаленскую вобласць РФ пакункаў з насеннем (таматы, перцы, агуркі, капуста і г.д.) агульнай вагой амаль 150 кг накіравала на ўтылізацыю ўпраўленне Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснажзор).
11 лютага ведамства паведаміла, што насенне, вырабленае, паводле пазнакі, у Францыі, Бельгіі і Японіі, перавозілася ў грузавым адсеку аўтамабіля без фітасанітарнага сертыфіката (у выпадку легальнай пастаўкі мусіў пацвердзіць іх паходжанне і адпаведнасць патрабаванням краіны-атрымальніка), а таксама без дакументаў, якія сведчаць сартавыя і пасяўныя якасці.
У выніку ўвоз прадукцыі быў забаронены. Вінаватая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 10.2 КаАП РФ (парушэнне парадку ўвозу і вывазу падкаранціннай прадукцыі — падкаранціннага матэрыялу, падкаранціннага грузу).
9 лютага тое ж упраўленне Рассельгаснагляду паведаміла, што накіравала на ўтылізацыю каля 40 кілаграмаў насення агароднінных культур, завезеных з Беларусі.
Тады гаворка ішла пра 160 тыс. пакуначкаў насення (таматы, агуркі, морква, буракі, радыска, салаты і г.д.), знойдзеных у аўтамабілі грамадзяніна Беларусі. Мужчына не змог патлумачыць паходжанне грузу, таксама пры ім не было неабходнага фітасанітарнага сертыфіката і дакументаў пра пасяўныя якасці насення.
Беларус быў прыцягнуты да адказнасці паводле арт. 10.12 КоАП РФ (парушэнне правілаў вытворчасці, нарыхтоўкі, апрацоўкі, захоўвання, рэалізацыі, транспартавання і выкарыстання насення сельскагаспадарчых раслін).


- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+